5 верасня ў кватэру да актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Ягора Віняцкага прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, каб правесці ператрус.
Аднак ці прад’явілі Ягору адмысловую пастанову, невядома, паведаміў актывіст Павал Вінаградаў. Ён мяркуе, што там былі матэрыялы «Грамадзянскай дамовы».
У актывіста канфіскавалі друкаваную прадукцыю, а самога яго даставілі на допыт у міліцыю Першамайскага раёна Мінска.
Ягор Віняцкі — патэнцыйная давераная асоба кандыдата ад Партыі БНФ Арцёма Лявы.
Каментары