Wicked Monkey пераспявалі стары хіт «Песняроў»
Беларуска-амерыканскі гурт Wicked Monkey запісаў сваю версію легендарнай “Волагды”Уладзіміра Мулявіна і гурту “Песняры”.
Гітарыст гурту Юрый Нікалаеў расказвае, што пасябраваў з Мулявіным за паўгода да смерці лідара "Песняроў", калі той прыехаў у ЗША.Тады ў Мулявіна з’явілася ідэя міжнароднага туру “Песняроў” пры падтрымцы замежных музыкаў.
У выніку Wicked Monkey запісалі “Волагду” з уласнай аранжыроўкай і амерыканскім вакалістам.
Спявак не ведаў расейскай мовы, што не перашкодзіла яму вывучыць тэкст песні за дзень.
Каментары