Як раней паведамлялася, брат і сястра 2009 і 2010 гадоў нараджэння з вёскі Еськавічы Мінскага раёна зніклі ля сваёй вёскі 20 жніўня.
А 21.00 яны пайшлі пагуляць з ведама мамы, а праз гадзіну іх ужо шукала ўся вёска.
Дзяцей шукалі ўсю ноч і раніцу сіламі міліцыі, МНС, вайскоўцаў і мясцовых жыхароў.
Дзяцей знайшлі на могілках, за 2 км ад вёскі Еськавічы, паведамляе kp.by.
Як менавіта зніклі дзеці, зараз высвятляецца. Суседзі кажуць, што самі сышлі з двара. Мяркуючы па ўсім, зрабіць гэта нескладана, бо брамка адчыняецца лёгка. Але як малыя дайшлі да могілак, трэба разбірацца, дадае kp.by.
Каментары