Рэпартаж з Ельні, што ў Мёрскім раёне.
Сёлета грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у пяты раз ладзіць валанцёрскія злёты на самым буйным балоце ў Еўропе.
Традыцыйна яны праводзяцца ў канцы лета ў Віцебскай вобласці ў рамках праекта «Выратуем Ельню разам!».
Мэта мерапрыемства — рамонт плацін для падтрымання воднага балансу на балоце пасля аднаўлення гідралагічнага рэжыму.На самым буйным у Еўропе верхавым балоце Ельня.
З моманту першага валанцёрскага лагера на Ельні прайшло каля дваццаці падобных акцый, у якіх узялі ўдзел больш за дзвесце чалавек. Для многіх валанцёраў ўдзел у лагерах — добрая традыцыя.
Карэспандэнт «Салідарнасці» правёў разам з валанцёрамі «Аховы птушак Бацькаўшчыны» адзін дзень і асабіста пераканаўся — ратаваць балота не толькі добра, але і займальна.
Каментары