Свет44

Лаўроў: Расія і ЕС адменяць візы праз паўтара года

На пераход да бязвізавага рэжыму Расіі і ЕС спатрэбіцца не больш за паўтара года. З такой гучнай заявай выступіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў,

паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Мы спадзяемся, што гэта задача, якая не павінная заняць паўтара, скажам, года», — сказаў Сяргей Лаўроў пасля перамоваў з кіраўніком МЗС Кіпра Эрато Козаку Маркулі.

Кіпр сёлета старшынюе ў ЕС. Большасць экспертаў згодная з тым, што цяпер адмена віз — палітычнае рашэнне. Усе асноўныя тэхнічныя цяжкасці паміж Расіяй і ЕС ужо ліквідаваны. У тым ліку падпісаны і дагавор аб рэадмісіі. Гэта значыць, Масква гатовая прымаць да сябе назад тых, хто праз тэрыторыю краіны незаконна пранік у ЕЗ. Палітолаг Ірына Кобрынская ўпэўненая, што без важкіх падставаў Лаўроў не зрабіў бы такой канкрэтнай заявы, аднак сумняецца, што сам тэрмін «адмена віз» у дадзеным выпадку будзе азначаць менавіта поўную адсутнасць якіх-небудзь пагранічных бар’ераў.

«У мяне такое адчуванне, што нейкія абмежаванні напэўна застануцца. Мне цяжка выказаць здагадку, што праз паўтара года адбудзецца нейкае такое пацяпленне, вось так у нас усё будзе шакаладна і выдатна, што наогул візы будуць адмененыя так, як яны адмененыя, дапусцім, з Ізраілем», — кажа палітолаг. Эксперт параўноўвае пытанне з адменай віз з уступленнем Расіі ў СГА. Гэта праблема, якую абмяркоўваюць гэтак жа доўга і шырока. З абодвух бакоў перыядычна робяцца заявы, але ў адзін цудоўны момант у дзеянне прыходзіць нейкі схаваны механізм, і невырашальныя раней супярэчнасці як быццам знікаюць.

Каментары4

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →