МЗС Беларусі дапаможа ў дастаўцы цела загінулага ў Конга беларускага лётчыка на радзіму, заявіў прэс-сакратар міністэрства Андрэй Савіных.

16 ліпеня ў раёне населенага пункта Мбуамбе за 150 км на поўнач ад кангалезскай сталіцы пацярпеў крушэнне верталёт Мі-2, які належыць Міністэрству ўнутраных спраў Конга. Сярод загінулага экіпажу верталёта — грамадзянін Расіі С.П.Карасцель і грамадзянін Беларусі М.Ф.Чаранкоў.

"Мы ведаем пра гэтае здарэнне, і знаходзімся ў цесным кантакце з расійскай консульскай службай у Конга", — адзначыў Савіных. Расійскае пасольства ў Конга ў шчыльным кантакце з уладамі гэтай краіны ажыццяўляе падрыхтоўку дакументаў, неабходных для адпраўкі астанкаў загінулых на радзіму, адсочвае ход расследавання кангалезскімі авіяцыйнымі спецыялістамі прычын і абставінаў гэтага трагічнага здарэння, гаворыцца ў паведамленні расійскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?