Марыё нарадзіўся хворым, і яму было зроблена некалькі аперацый на страўніку.
Форвард зборнай Італіі Марыё Балатэлі пасля паўфіналу з Германіяй, дзе вызначыўся дублем, прымае віншаванні ад сваёй мамы.
Марыё Балатэлі нарадзіўся 12 жніўня 1990 г. у Палерма ў сям’і выхадцаў з Ганы Томаса і Роўс Барвуа. Пазней яго сям’я пераехала ў горад
ён нарадзіўся хворым і яму было зроблена некалькі аперацый на страўніку.Сям’я Барвуа не магла забяспечыць сыну належнага лячэння і ўмоваў жыцця, таму яны папрасілі дапамогі ў службаў сацыяльнага забеспячэння.
У 1993 годзе, калі Марыё было 2 гады, ганскія бацькі перадалі яго італьянскай сям’і Балатэлі, у якой ужо было трое дзяцей — два хлопчыкі і дзяўчынка Крысціна, каб тыя дапамаглі хлопчыку вылечыцца. Крыху пазней праз суд была аформлена афіцыйная апека Марыё Франчэска і Сільвіі Балатэлі з горада Пралома. Хлопчык атрымаў італьянскія імя і прозвішча.
Пасля таго, як Марыё стаў знакамітым, ганскія бацькі «знайшліся», але Марыё катэгарычны: ён сапраўднымі бацькамі лічыць «італьянскую» сям’ю:«Мая сапраўдная сям’я жыве ў Праломе і карыстаецца павагай у горадзе. Гэта мая адзіная сям’я».
Каментары