7 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра прыкметна знізіўся. Такі паварот на днях прадказваў Нацбанк. Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны запэўніваў, у прыватнасці, што курс беларускага рубля да канца года не перавысіць Br9150.

Курс даляра знізіўся на 140 рублёў да 8240 рублёў.

Еўра знізіўся на 120 рублёў да 10 350. Курс расійскага рубля вырас на 0,5 рубля да 256 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?