Адказ на гэтае пытанне дастаткова просты. Польшча — гэта дэмакратычная прававая дзяржава, якая звязаная вялікай колькасцю міжнародных пагадненняў, якія выконвае. У Польшчы існуе вельмі рыгарыстычны падзел улады на ўладу заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Кожная з гэтых галінаў ўлады з’яўляецца незалежнай і мае свае абавязкі і працэдуры. І выканаўчая ўлада можа толькі даваць рэкамендацыі для ўлады судовай. Паліцыя ў Польшчы таксама з’яўляецца незалежнай. Ніхто не мае права аддаваць ёй загады. Сістэма працуе такім чынам, што парламент Польшчы прымае заканадаўчы акт, згодна з якім павінна працаваць паліцыя, і паліцыя працуе так, як напісана ў законе. Ні прэзідэнт Польшчы, ні прэм’ер не могуць ёй нічога загадваць, яны могуць толькі рэкамендаваць.

І, хаця міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі рэкамендаваў польскай паліцыі быць вельмі асцярожнай з затрыманнем беларусаў, якіх улады ў Мінску заяўляць у міжнародны вышук праз «Інтэрпол», але ёсць працэдуры, якія польская паліцыя абавязана выконваць і выконвае. Таму беларусаў, якія знаходзяцца ў спісах «Інтэрпола» перыядычна затрымліваюць.

Польскія ўлады на ўсіх узроўнях вельмі добра разумеюць, што ў спісах «Інтэрполу» могуць быць беларусы, якія трапілі ў спіс па палітычных прычынах. У такім выпадку, як з Андрэям Пыжыкам, дзе відавочным з’яўляецца, што гэта палітычная справа, Польша будзе вельмі асцярожна сябе паводзіць. І практычна няма шансаў, каб Андрэй Пыжык быў дэпартаваны ў Беларусь. Палякі напэўна знойдуць свае спосабы, каб даведацца праўду, чаму Андрэй Пыжык трапіў у спіс «Інтэрпола».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?