Светлагорскія школьнікі знялі на мабільнік шакуючае відэа згвалтавання
Распачатая крымінальная справа.
Знятае на мабільны тэлефон згвалтаванне школьніцы светлагорскія падлеткі перадавалі з рук у рукі да тых часоў, пакуль гэтым фактам не зацікавіліся супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
Следства пачало набіраць абароты, калі шакуючае відэа трапіла ў поле зроку аднаго з мясцовых міліцыянтаў, паінфармавала прэс-сакратар упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Менавіта відэазапіс групавога згвалтавання стаў доказам злачынства і падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.
Згвалтаванне школьніцы адбылося ў кватэры, дзе для прыемнага баўлення часу сабралася кампанія маладых людзей, у тым ліку і дзяўчаты.
Злачынства было знята на відэакамеру тэлефона.Пасля ні пацярпелая дзяўчына, ні яе бацькі, якім ад крыўдзіцеляў дачкі паступалі пагрозы, з заявай у праваахоўныя органы не звярталіся.
Па падазрэнні ў злачынстве затрыманыя двое жыхароў Светлагорска, адзін з іх непаўналетні.
Абодвум прад'яўлена абвінавачанне ў згвалтаванні, здзейсненае групай асобаў. Цяпер следчыя праводзяць апытанні удзельнікаў і сведак дадзенага злачынства.
Каментары