Супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыкаў 13–15 гадоў абвінавачваны ўчыняў у сваёй кватэры.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата больш чым 15 крымінальных спраў у дачыненні да
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксандр Герасімаў, мужчыну прад’яўлены абвінавачанні па ч.ч. 2 і 3 арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч. 1 арт. 169 КК (распусныя дзеянні), ч. 2 арт. 170 КК (прымушэнне да дзеянняў сексуальнага характару).
Калі педафіл быў затрыманы і зняволены пад варту, не паведамляецца.
Следствам устаноўлена, што мужчына ў 2010–2011 гадах учыняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, распусныя дзеянні і прымушаў да педэрастыі непаўналетніх. Супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыкаў 13–15 гадоў абвінавачваны ўчыняў у асноўным у сваёй кватэры, у якой таксама знойдзена літаратура парнаграфічнага характару.
Улічваючы тое, што дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя як асабліва цяжкія і цяжкія, у дачыненні да яго абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. У следчых ёсць падставы меркаваць, што колькасць распачатых крымінальных спраў, як і колькасць пацярпелых падлеткаў, пакуль не канчатковая. Абвінавачваны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. Вядзецца следства.
Нагадаем, 21 мая паведамлялася, што
Каментары