Грамадства33

Кіраўнік МЗС Літвы: Я не выказваўся супраць падтрымкі беларускай апазіцыі

«Я выказаў крытычны погляд на мноства планаў беларускай апазіцыі, якія часта супярэчаць адзін аднаму і дублююцца. Выказаўся не супраць іх падтрымкі, а толькі супраць мноства планаў, якія пакуль не даюць адчувальных вынікаў»,
— заявіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, каментуючы агенцтву BNS свае нядаўнія выказванні.

«Як я асабіста, так і Міністэрства замежных спраў пад маім кіраўніцтвам заўсёды працавалі і працуем, прыкладаючы максімальныя намаганні для таго, каб дэмакратычныя працэсы ў Беларусі сталі незваротнымі — датычыцца гэта супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю, апазіцыі ці нашай працы з міжнароднымі партнёрамі па гэтым пытанні», — сказаў кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, у інтэрв’ю няўрадавай арганізацыі Cаrnegie Europe Ажубаліс заявіў, што «стаміўся ад усіх планаў па падтрымцы апазіцыі ў Беларусі». «Апазіцыя раздроблена. У яе няма ніякай выразнай лініі па падрыхтоўцы да наступных выбараў. Я бачу адзін, даволі адчайны шлях. Разам з нашымі сябрамі ў Амерыцы нам трэба пачынаць думаць пра пераходны савет. Мы павінны стварыць альтэрнатыўны цэнтр сілы. Такая паралельная структура магла б знайсці водгук у краіне. Гэта ідэя, але пакуль я не атрымаў ніякай рэакцыі на яе з Бруселя», — заўважыў літоўскі міністр.

Выказванне Ажубаліса выклікала рэакцыю афіцыйнага Мінска і беларускай апазіцыі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў заяву пра стварэнне пераходнага савета «недарэчнай». «Складаецца ўражанне, што Ажубаліс пачынае разважаць як Фелікс Дзяржынскі. Магчыма, гэта адбылося ад стомленасці, як ён сам гаворыць, але па ступені недарэчнасці гэтай заявы ён у сваім статусе міністра замежных спраў можа смела прэтэндаваць на запіс у Кнізе рэкордаў Гінеса», — сказаў прадстаўнік МЗС.

У сваю чаргу лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што словы пра «нейкае замежнае фінансаванне беларускай апазіцыі вялізна перабольшаны». «Думаю, гаворка ідзе пра падтрымку СМІ, праваабарончых і няўрадавых арганізацый. Але гэта не зусім палітычная апазіцыя, а грамадзянская супольнасць», — адзначыў лідар апазіцыйнай партыі.

Разам з тым Лябедзька «бачыць рацыянальную прапанову» ў выказванні Ажубаліса аб стварэнні альтэрнатыўнага цэнтра. «Я думаю, гэта працяг таго, што ён абвясціў аб працы над постлукашэнкаўскай Беларуссю. Мне такі падыход імпануе. Трэба перастаць увесь час аглядацца на Лукашэнку і ўладу, трэба сур’ёзна працаваць з грамадзянскай супольнасцю, фармуляваць постлукашэнкаўскую альтэрнатыву, каб людзі яе ведалі і падтрымлівалі», — сказаў палітык.

Днямі ў Вільні адбыўся сход аргкамітэта па стварэнні пераходнага ўрада Беларусі.
Стваральнікамі аргкамітэта выступаюць беларускія эмігранты, але яго касцяк знаходзіцца ў Беларусі, паведаміў СМІ былы камандзір 5-й асобнай брыгады беларускага спецназу палкоўнік Уладзімір Барадач, які зараз жыве за мяжой. Арганізатары дэкларуюць аб’яднанне дэмакратычных сіл Беларусі і наданне сістэмнасці працы прыхільнікаў перамен, яны вядуць перамовы з палітычнымі сіламі ў краіне і абяцаюць найбліжэйшым часам апублікаваць прынцыпы барацьбы, мэты і задачы новай структуры.

Каментары3

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай27

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч5

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання18

У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ3

Працоўныя мігранты праблемы эканомікі Беларусі не вырашаць, і Лукашэнка пачаў гэта разумець. Меркаванне Чалага5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай27

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →