У мінулую пятніцу міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў быў адпраўлены ў адстаўку ягоную пасаду заняў намеснік Ігар Шуневіч.

Журналістам «Народнай волі» атрымалася дазваніцца да экс-міністра, гаварыць ён быў не настроены. Адзінае, што сказаў: «Каб у будучыні не ўзнікала сур’ёзных праблем са здароўем, трэба своечасова звяртацца да дактароў».

Выданне піша, што ў Куляшова быў дыягнаставаны рак. Прычым, зусім не на ранняй стадыі. Чыноўнік нават перанёс некалькі аперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?