Трымценьнік жахаў Рэні Харліна "Глыбокае сіняе мора".
АНТ, 23.25
Глыбокае сіняе мора (Deep Blue Sea)
ЗША, 1999, каляровы, 105 хв.
Рэжысэр: Рэні Харлін
Ролі выконваюць: Томас Джэй, Сафран Бароўз, Эл Эл Кул Джэй, Майкл Рапапорт, Сэмюэл Л.Джэксан, Стэлан Скарсгард, Жаклін Макензі
Жанр: Трымценьнік жахаў
Адзнака: 6 (з 10)
Бізнэсовец Расэл Франклін (Сэмюэл Л.Джэксан) укладае вялікія грошы ў навуковы праект, які дапаможа знайсьці лекі ад раку. На марской станцыі доктар Сьюзан (Сафран Бароўз) вядзе экспэрымэнты з акуламі. Але ў выніку генэтычных маніпуляцый акулы набываюць розум – і вырываюцца з пад-кантролю.
Бадзёрая жахаўка, дзе ў якасьці "вызваленых Франкенштэйнаў" – зубастыя марскія драпежніцы. Вынаходкі "Сківіцаў", дэкарацыі лябараторый з "шальнымі прафэсарамі", падводны шок... і камэдыйны кухар, які задае перцу.
Каментары