Паўстанцы з Нацыянальнага руху вызвалення абвясцілі незалежнасць Азавада — рэгіёна ў паўночнай частцы Малі, паведамляе Al Arabiya са спасылкай на сайт руху.
«Ад імя свабодных і смелых людзей Азавада і пасля кансультацый з Выканаўчым камітэтам, рэвалюцыйная рада, кансультацыйная рада, правінцыйныя аддзяленні, начальнік штаба
Паўстанцы таксама абяцаюць забяспечыць бяспеку і пачаць фармаванне дзяржаўных інстытутаў, што павінна прывесці да з’яўлення «дэмакратычнай канстытуцыі незалежнай дзяржавы».
Рух таксама заклікаў «міжнародную супольнасць без прамаруджвання прызнаць Азавад» і заявіў, што працягне кіраваць «справамі Азавада да прызначэння афіцыйнага нацыянальнага органа ўлады».
Непрызнаныя дзяржавы функцыянуюць таксама на тэрыторыі Самалі, Грузіі, Малдовы, Кіпра, Азербайджана. У апошнія дзесяцігоддзі сусветная супольнасць вызнала незалежнасць Эрытрэі, Паўднёвага Судана, Тымора, Косава, якія да таго не існавалі ў выглядзе асобных дзяржаўных адзінак.
Каментары