МЗС не пацвярджае і не абвяргае інфармацыю.
Грамадзянам Беларусі, Расіі і Украіны прад’яўленыя абвінавачанні ў дапамозе рэжыму Муамара Кадафі— паведамляе gazeta.ru.
Грамадзяне трох краінаў былі затрыманыя ў Трыпалі ў жніўні 2011 года.
МЗС Расіі таксама не распаўсюджвае ніякай інфармацыі наконт сваіх грамадзянаў. Аднак вядома, што на пачатку верасня лівйскія паўстанцы затрымалі расіянаў Уладзіміра Далгова і Аляксандра Шадрова. Ёсьць звесткі, што разам зь імі маглі быць затрыманыя і грамадзяне Беларусі.
МЗС Украіны 4 красавіка афіцыйна паведаміла пра тое, што ў Трыпалі пачаўся суд над украінскімі грамадзянамі. У судзе Трыпалі пачаўся суд супраць 22 украінскіх нафтавікоў, якім прад’яўленыя абвінавачанні «ў працах па рамонце тэхнікі ў інтарэсах былога рэжыму Кадафі». Ніводзін з абвінавачаных не прызнае сваю віну.
Каментары