Здарэнні66

У Хойніцкім раёне адзін зубр забіты, другі — цяжка паранены

Хойніцкі РАУС вядзе следства па факце гібелі аднаго і ранення другога зуброў.

25 студзеня ў Брагінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступіла паведамленне, што на поле блізу адселенай вёскі Мокіш Хойніцкага раёна знойдзены зубры, адзін з якіх нерухомы.

Як паведамілі ў Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, рэйдавая група ў складзе прыродаахоўных інспектараў, паляўніцтвазнаўцаў Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і міліцыянераў, якая выехала на месца, знайшла зуброў. Адзін з іх быў мёртвы, другі — з цяжкім раненнем, не здольны падняцца на канечнасці.

Устаноўлена, што ўзрост адной самкі зубра — 12–14 гадоў, другой, з эмбрыёнам, — прыкладна восем гадоў. Агульная вага зуброў 700 кг. Урон, нанесены незаконнай здабычай зуброў, склаў амаль 30 млн. рублёў.

У Хойніцкім РАУС не паведамляюць пра падазроных у забойстве зуброў, спасылаючыся на тое, што праводзіцца праверка. Як стала вядома БелаПАН, у раёне палявалі іншаземцы, грамадзяне адной з краін Балтыі.

Верагодна, яны і забілі самак зуброў і не праінфармавалі пра гэта праваахоўныя ці паляўнічыя структуры. Замежныя паляўнічыя паехалі на радзіму, а затым былі знойдзены самкі зуброў.
Меркаванне аб тым, што забілі зуброў менавіта гэтыя паляўнічыя, грунтуецца на экспертызе куль. Ёсць інфармацыя, што замежныя грамадзяне пераблыталі зуброў з дзікамі.

Каментары6

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў3

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN12

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →