Грамадства33

Куляшоў правядзе пасяджэнне калегіі МУС па выніках 2011 года

31 студзеня ў Мінску адбудзецца пасяджэнне калегіі МУС Беларусі, на якім будуць разгледжаны вынікі дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў у 2011 годзе, а таксама задачы на 2012 год.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў (УІГС) МУС, мерапрыемства адкрые міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Перад прысутнымі выступяць яго намеснікі і запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў. Затым будуць заслуханы справаздачы кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, у аператыўна-службовай дзейнасці якіх дапушчаны пралікі, а таксама адзначаны нізкі ўзровень даверу насельніцтва.

Паводле даных УІГС МУС, у 2011 годзе ў міліцыю паступіла прыкладна 425 тысяч заяў і паведамленняў, зарэгістравана прыкладна 132 тысяч злачынстваў (у 2010 годзе было больш за 140 тысяч).

Захавалася тэндэнцыя зніжэння колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх відаў злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, а таксама крымінальна каральных дзеянняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, у грамадскіх месцах і ў сельскай мясцовасці. Скараціўся лік ахвяр злачынстваў і дарожна-транспартных здарэнняў. Адзначаецца памяншэнне ДТЗ, у тым ліку ўчыненых па віне п’яных вадзіцеляў.

Разам з тым па-ранейшаму значны ўплыў на стан правапарадку аказвае алкагалізацыя насельніцтва, насілле ў сем’ях і рэцыдыўная злачыннасць.

Аналіз вынікаў сацыялагічных даследаванняў, праведзеных Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта, паказаў, што 73% насельніцтва краіны адчуваюць сябе ў бяспецы, знаходзячыся на вуліцы, у грамадскіх месцах. Паводле даных штаба МУС, прыкладна 82% апытаных, якія звярталіся ў міліцыю, станоўча ацанілі своечасовасць атрыманай дапамогі.

Каментары3

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага2

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя2

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму4

Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі1

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША1

Афёра на 3 млрд: Nestlé гадамі прадавала ваду з крыніц з фекаліямі і бактэрыямі пад выглядам прыроднай мінеральнай9

Хто такая Камала Харыс — кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў замест Байдэна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага2

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →