Усяго патроху1515

Адчуць сябе ў скуры Супермарыа

«Схватка», «Кропка», «Мокрыя войны» — гарадскія гульні сталі экспартным бізнэсам.

Напэўна, многія б хацелі апынуцца на месцы Майкла Дугласа ў прыгодніцкім фільме «Гульня». Сёння гэта магчыма з дапамогай праекта «Энкаўнтар» — сеткі актыўных гарадскіх гульняў.

Каб паўдзельнічаць, вам патрэбны інтэрнэт, аўтамабіль і карта мясцовасці. Уявіце, што камп’ютарная гульня стала рэальнасцю. А замест Супермарыа па горадзе бегаеце… вы (толькі забіваць нікога не трэба).

Шукаў дзяўчыну праз квест

«Схватка» — першая на постсавецкай прасторы гарадская пошукавая гульня. Стварыў яе мінчук Іван Маслюкоў у 2001. Менавіта з нашай сталіцы «Схватка» патрапіла ў Піцер і Маскву.

Цікава, што стваральнік гульняў пэўны час шукаў спадарожніцу жыцця… праз квест! Прэтэндэнткам прапаноўвалася адказаць на пытанні. І толькі самыя кемлівыя маглі патрапіць на новы ўзровень — спатканне.

Што такое схватка? Каманды-ўдзельніцы атрымліваюць заданні на сайце. У іх зашыфраваныя месцы ў горадзе ці наваколлі. Разгадаўшы месца і прыехаўшы туды, камандзе трэба знайсці «код». Ён можа быць напісаны дзе заўгодна: у падвале закінутага будынка, на дрэве, у рацэ — што ўзбрэндзіць у галаву арганізатарам. Здабыўшы код, трэба ўвесці яго на сайт і атрымаць новае заданне. Перамагае той, хто хутчэй пройдзе ўсе ўзроўні.

Памыцца ў ваннай у грамадскім месцы

Існуе спрошчаны варыянт — «Кропка». У адрозненне ад «Схваткі», код на месцы здабыць нескладана. Ён знаходзіцца на бачным месцы і не хаваецца. Такім чынам, гульню можна прайсці, не выходзячы з аўто.

Для «Кэшынгу» вам спатрэбіцца GPS-навігатар і рыдлёўка. Атры­маўшы каардынаты мясцовасці, удзельнікі павінны адкапаць «тайнік» з кодам.

Творчыя асобы могуць паспрабаваць сябе ў «Фотапаляванні» ці «Відэапаляванні». Атрымаўшы заданне на сайце (а гэта можа быць слова, цытата, музычны ўрывак), удзельнікі прыдумляюць ідэю для фота ці відэа, якое павінна адлюстроўваць сутнасць задання. Перамагае той, хто атрымае найвышэйшыя балы за здымкі. Найбольш дзёрзкія фатографы выбіраюць «Фотаэкстрым». Тут патрабуецца зняць незвычайныя сітуацыі, якія часам выходзяць за межы прыстойнасці. Напрыклад, сфатаграфаваць, як дзяўчына мыецца ў ванне ў грамадскім месцы. Альбо міліцыя катае чалавека на крэсле.

Дарэчы, праблемаў з уладамі і міліцыяй ніколі не ўзнікала, кажуць арганізатары. Ды і самі міліцыянеры з ахвотай гуляюць. У мінулым годзе разам з ДАІ была праведзеная дабрачынная гульня ў «Зубраняці».

«Замачыць» ахвяру

«Мокрыя войны» — гэта «казакі-разбойнікі» для дарослых. Кожны ўдзельнік з'яўляецца ахвярай і паляўнічым адначасова. Калі ўдзельнік «замачыў» ахвяру, яна аддае свой жыццёвы код і выбывае з гульні. А паляўнічы ўводзіць код на сайце і атрымлівае звесткі пра наступную «ахвяру». Выйграе той, хто замочыць усіх.

Гульня праводзіцца пераважна летам. Але ёсць зімовы фармат — «Снегавыя войны».

У «Віктарыну» і «Мазгавы штурм» можна гуляць у інтэрнэце, не выходзячы з дома. Як вынікае з назвы, сутнасць гулькі — анлайн-адгадванне загадак. Фармат віктарыны падобны да папулярных інтэлектуальных тэлешоу а­ля «Хто хоча стаць мільянерам?» ці «Поле цудаў».

Беларусы для Сарбоны

Сёння гульнямі «Энкаўнтара» захапляюцца каля 300 тысяч чалавек па ўсім свеце. У Беларусі зарэгістравана каля 20 тысяч удзельнікаў. Гульні праходзяць у 10 гарадах нашай краіны. Гэта крыху менш, чым у 2010: адбіўся крызіс і рост цэнаў на бензін.

Дарэчы, калі здарыўся крызіс, адміністратары «Энкаўнтара» прынялі рашэнне даць 50% зніжку на ўсе гульні ў Беларусі. Раней такую ж зніжку мелі гульцы з Кыргызстана.

Цана ўдзелу ў гульні на аднаго чалавека складае $3-5. Палова сумы ідзе на прызы і пачастункі на фінішы, палова — заробак аўтараў гульні. На буйных і міжнародных гульнях кошт павялічваецца. Але і маштабы іншыя: два дні гульні і дзясяткі складаных місій, раскіданых па вялікай тэрыторыі.

У параўнанні з традыцыйнымі захапленнямі моладзі, такое баўленне часу застаецца найбольш даступным. Са слоў арганізатараў, раней сярод удзельнікаў можна было сустрэць і бізнэсоўцаў, і выкладчыкаў. Зараз пераважаюць студэнты і сярэдні клас людзей да 30 гадоў.

У гульнях «Энкаўнтара» прымалі ўдзел вядомыя асобы — Руслана, «Акіян Эльзы», Яўген Грышкавец, Арцемій Лебедзеў ды іншыя. Сярод беларусаў — інтэлектуал Алесь Мухін і пісьменніца Вольга Грамыка. Стваральнікі ганарацца, што іх мінскае дваровае захапленне пакарыла 23 краіны Еўропы. Кіраўнікі Сарбоны запрашалі іх ладзіць гульні для сваіх студэнтаў. А расійскі МТС пабудаваў на іх ідэях і з дапамогай беларускіх сцэнарыстаў і праграмістаў мэдыя-квест з 2,6 мільёнамі ўдзельнікаў.

* * *

Прыклады рэальных заданняў:

«Як кажа гарадская легенда савецкіх часоў, калі вырашалася пытанне аб назве гэтага мінскага гатэля, адзін чыноўнік устаў, папраўляючы акуляры, кашлянуў, запаліў і, кінуўшы на стол пачак цыгарэт, сказаў: «А што тут думаць?! Вось і назва!»

Адказ: гатэль «Арбіта». Далей каманды прыязджаюць у «Арбіту» і бяруць у адміністратара канверт з заданнем. У ім — задача на веданне Мінска:

(Колькасць станцый метро Мінска) + (Колькасць раёнаў) — (Колькасць анёлаў на гербе) / (Год заснавання Мінска) / (Колькасць плошчаў у Мінску) = Нумар пакоя

Ці яшчэ. Заданні былі запісаныя на дыску песень. У адной з іх спявалася пра «месца, дзе ў светлым будынку на праспекце ёсць зямны шар». Правільны адказ — будынак БНТУ, побач з якім стаіць глобус.

Каментары15

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл12

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

Хутка суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў, але яму пагражае да 12 гадоў

Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк94

Трамп афіцыйна прыняў намінацыю кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі

Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Еўропа павінна быць гатовая да дзесяці гадоў вайны ва Украіне — генеральны сакратар НАТА2

Прыбытак КамАЗа абваліўся ў 20 разоў

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку9

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл12

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →