З Масквы. Блог Алеся Чайчыца66

Шпацыры па беларускай Маскве: «Развітанне з радзімай» на кожнай станцыі метро

На кожнай без выключэння станцыі прыгожага, але некамфортнага маскоўскага метрапалітэна кожны дзень па некалькі соцень (на буйных станцыях — тысячаў) разоў гучыць мелодыя нашага славутага земляка Міхала Клеафаса Агінскага — паланез «Развітанне з айчызнай». І я не жартую.

Знакамітыя першыя такты паланеза Агінскага вось ужо які год усталяваныя ў якасці аларма на турнікетах маскоўскага метро.

Штораз, калі пасажыр, якому тыя ці іншыя меркаванні не дазваляюць плаціць за праезд у метрапалітэне, здзяйсняе імклівы скок па-над турнікетам, альбо вокаймгненна пралятае праз яго, ня даўшы сябе паймаць злавесным і страшным з самога дзяцінства (асабліва мужчынам) карнікам-бар’ерам, што выскокваюць з жалезных нутраў прапускной машыны, вестыбюль станцыі агалошваецца непрыемным піскам, у якім несумненна адгадваецца славутая мелодыя Агінскага, працятая тугою па родным краю, па Беларусі.

На найбольш актыўных станцыях маскоўскага метро, што знаходзяцца побач з буйнымі станцыямі чыгуначнымі, у ранішнюю гадзіну пік відовішча часам нагадвае перасячэнне ручая бясконцым статкам сайгакаў, альбо наадварот стварае ў галаве карціну, як плынь ракі агінае затанулае бервяно — так паток «ківачовых мігрантаў» з Падмаскоўя, прыбылых на электрычках на працу, перакрочваюць перашкоду на шляху ў маскоўскія метрапалітэнавыя падзямеллі.

І да столі гучыць бяз словаў пранізліва, пад бездапаможны свіст паўабыякавых бабуляў-вартаўнікоў ва ўніформе, — Ростань на ростанях краiны. Ранiць думкi шлях абраны….

Каментары6

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Галоўнае
Усе навіны →