Гэта будучыя бухгалтары, фінансісты, спецыялісты нафтавай галіны.
Масавая бойка студэнтак адбылася сёння ў Актобе, на захадзе Казахстана. Па паведамленні інфармагенцтваў,
навучэнкі двух мясцовых коледжаў не падзялілі хлопца.
Па словах відавочцаў, у бойцы прынялі ўдзел каля 40 дзяўчын. Гэта будучыя бухгалтары, фінансісты, спецыялісты нафтавай галіны.
У дэпартаменце ўнутраных спраў не сталі раскрываць падрабязнасцяў інцыдэнту, аднак паведамілі, што заяў ад пацярпелых у паліцыю не паступала.
У верасні ў Актобе адбылася яшчэ адна масавая бойка навучэнцаў каледжаў, падчас якой была ўжыта агнястрэльная зброя.
Паліцыя горада затрымала 35 чалавек.
Каментары