З Масквы. Блог Алеся Чайчыца88

Шпацыры па беларускай Маскве: «Бібліятэка імя Леніна»

Аснову кнігазбора сённяшняе Расійскае дзяржаўнае бібліятэкі некалі склалі кнігі з Беларусі

Сярод тыповых «беларускіх» месцаў у Маскве рэдка называюць Расійскую дзяржаўную бібліятэку, за савецкімі часамі вядомую пад назвай Бібліятэка імя Леніна альбо «Ленінка».

Між тым, галоўная бібліятэка Расіі мае беларускія карані.

Бібліятэка з’явілася як частка Румянцаўскага музея, створанага расійскім дзяржаўным дзеячам і мецэнатам графам Мікалаем (па праўдзе кажучы, усё ж Нікалаем, праз "н") Румянцавым.

Аснову кнігазбора музея склалі выданні і рукапісы, здабытыя графам на тэрыторыі Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі
ў канцы 18 стагоддзя. Беларускія магнаты і кляштары мелі багатыя бібліятэкі, якія ў якасці трафеяў у выніку апынуліся ў расійскіх руках. Паводле Адама Мальдзіса, бібліятэка спачатку размяшчалася ў Гомлі, потым была перавезеная ў Пецярбург і адтуль ужо трапіла ў Маскву.

Па недарэчнай постсавецкай звычцы станцыя метро, што заходзіцца побач з бібліятэкаю, дагэтуль называецца «Библиотека имени Ленина», хаця ад Леніна ў бібліятэцы захаваўся толькі надпіс на фасадзе.

Больш за 90% гістарычных каштоўнасцяў Беларусі знаходзяцца па-за межамі краіны. Ладная частка з іх — у Расіі. Ладная частка гэтай часткі — у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы.

Па іроніі лёса

будынак сучаснай беларускай амбасады ў Расіі — былы маскоўскі палац таго самага Нікалая Румянцава.
Беларусь страціла кнігі, але ўрэшце атрымала хоць прыгожы дом у цэнтры Масквы.

У будынку Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі перыядычна арганізоўвае лекцыі Маскоўскае таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны — найстарэйшая беларуская арганізацыя ў Маскве.

Працуе бібліятэка вельмі эфектыўна: запіс каштуе сто расійскіх рублёў (крыху больш за тры даляры) і займае прыкладна пяць хвілін, кнігі шэрагу сховішчаў можна замаўляць праз інтэрнэт.

Сучасны асноўны будынак бібліятэкі пабудаваны ў 30-я гг. мінулага стагоддзя, яўляе сабой добры прыклад выдатнай «сталінскай» архітэктуры (адзіная добрая рэч, якую можна назваць «сталінскай»). Унутры - прыгожы інтэр’ер з утульнай скураной мэбляй у чытальных залах. Вельмі вартае наведвання месца.

Перад уваходам у бібліятэку бачым яшчэ адзін беларускі след: у дзіўнай позе на пастаменце сядзіць помнік Фёдару Дастаеўскаму
. Вядома, што гэты ледзь не найбольш вядомы ў свеце расійскі пісьменнік быў нашчадкам беларускага шляхецкага рода з-падЯнава-Палескага.

Каментары8

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску20

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску20

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →