Грамадства99

Месца тэракта Канавалаў пакінуў цераз станцыю «Купалаўская» і выйшаў да будынка Адміністрацыі прэзідэнта

У другой палове дня 23 верасня ў судзе былі прагледжаны кадры з камер відэаназірання на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» і на вуліцах у цэнтры горада, на якіх прысутнічае галоўны падазроны ў тэракце Дзмітрый Канавалаў.

На відэа відаць, як Канавалаў спускаецца з лесвіцы з пераходу станцыі «Купалаўскай " на станцыю «Кастрычніцкая» з адстаўленай у бок рукой, што сведчыць пра цяжар сумкі. З тунэля паміж станцыямі ён ідзе налева. Праз некаторы час, паставіўшы сумку поруч з лаўкай, Канавалаў садзіцца на лаўку. Затым пакідае торбу і змешваецца з натоўпам. Ён паднімаецца па прыступках да тунэля на «Купалаўскую» (платформа на «Кастрычніцкай» запоўнена людзьмі) і некаторы час стаіць у вызначаным раней для сябе бяспечным месцы, трымаючы рукі ў кішэнях курткі.

Выбух адбываецца ў 17.56. У судзе быў паказаны момант выбуху з васьмі камер, устаноўленых на «Кастрычніцкай», у тунэлі на «Купалаўскую», эскалатарах, холах. У розных ракурсах бачна ўспышка, моцнае задымленне, людзі, якія бягуць ад месца выбуху. У зале суда пацярпелыя глядзелі гэтыя кадры ў поўным маўчанні.

Выходзіў Канавалаў з метро цераз станцыю «Купалаўскую», што на другой лініі. Камеры зафіксавалі яго на платформе, на эскалатары, у холе станцыі. На паверхню Канавалаў выйшаў каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта, мінуў яго, спусціўся да цырка, перайшоў на другі бок праспекта Незалежнасці, падняўся да Кастрычніцкай плошчы і, прайшоўшы цераз яе міма Палаца Рэспублікі, накіраваўся ў бок гарадской ратушы на плошчы Свабоды. На апошніх кадрах, паказаных у судзе, Канавалаў ідзе міма ратушы.

Пасля прагляду відэа дзяржабвінаваўцы запыталі ў Кавалёва, ці пазнаў ён на відэакадрах сябе разам з Канавалавым 10 красавіка і Канавалава 11 красавіка. Абвінавачаны адказаў сцвярджальна, пры гэтым адзначыў, што пазнаў толькі на тых кадрах, дзе відарыс выразны.

Каментары9

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →