Новы генпракурор перажыў вялікую асабістую трагедыю
У 2004 годзе загінуў ягоны 19-гадовы сын.
Аб новым генпракуроры Аляксандру Канюку вядома няшмат. Яму 51 год. У лютым гэтага года ён разам з міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым атрымаў генеральскія пагоны. Аб ім у інтэрв’ю з цеплынёй адгукаўся старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
У 2004 годзе ў «Народнай волі» была нататка пра Аляксандра Канюка, які тады ўзначальваў Мінскі міжгарнізонны вайсковы суд.
«З трагедыі пачаўся гэты год у сям’і старшыні Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда Аляксандра Канюка, — паведамляла газета. — 3 студзеня
ягоДа пошукаў падключыліся і супрацоўнікі КДБ. «А знайшоў мінчука — на жаль, без прыкмет жыцця — сельскі ўчастковы ў Дзяржынскім раёне, — гаварылася ў паведамленні. — Здарылася гэта 12 студзеня 2004 года… Па адной з версій, хлопец ехаў кудысьці на электрычцы, прапусціў свой прыпынак, выйшаў на наступным і вяртаўся пешшу. Відавочна,19-гадовы сын Уладзімір пайшоў з дому і не вярнуўся».Паводле паведамлення, прычынай стаў канфлікт
з-за камп’ютара, за якім малады чалавек праводзіў занадта шмат часу. Праз пару дзён бацька звярнуўся з заявай у міліцыю.
ён заблукаў, прыхінуўся да дрэва, заснуў і замёрз».
Каментары