Паводле папярэдняй інфармацыі, зараз Сяргей Букас прызнаны невінаватым па ўсіх артыкулах.
21 верасня быў датэрмінова вызвалены заснавальнік турыстычнай кампаніі «Сакуб» Сяргей Букас. Нагадаем, што прысуд Сяргею Букасу быў абвешчаны 1 кастрычніка 2009 г. судом Савецкага раёна сталіцы. Уладальніку «Сакуба» інкрымінавалася ўчыненне цэлага шэрагу злачынстваў, сярод якіх крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі на 70 тыс. даляраў, перавышэнне службовых паўнамоцтваў і падробка дакументаў.
Крымінальная справа была ініцыявана грамадзянінам Германіі, з якім кампанія «Сакуб» стварыла сумеснае прадпрыемства СТАА «Хорнбахер і Боль». Фірма стваралася з мэтай інвеставання ў будаўніцтва пад Мінскам элітнага пасёлка «Сонечны».
Нягледзячы на тое, што ўсе незалежныя назіральнікі адзначалі, што справа ў дачыненні да буйнога беларускага тураператара мае шмат недарэчнасцяў і відавочныя нестыкоўкі,
Сяргей Букас быў прысуджаны да 8 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады,звязаныя з улікам, размеркаваннем, захоўваннем каштоўнасцяў, на 3 гады. Прычым прадстаўнік дзяржабвінавачання прасіў суд вынесці яшчэ больш жорсткае пакаранне — 10 гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне суда павергла ў шок прысутных у зале пасяджэння, а сам абвінавачаны назваў тое, што адбываецца, «бязмежжам і рэйдарскім захопам».
Паводле папярэдняй інфармацыі, зараз Сяргей Букас прызнаны невінаватым паводле ўсіх артыкулаў.
Кампанія «Сакуб» была заснавана Сяргеем Букасам у 1993 г. Апошнія два гады ёю кіраваў Сяргей
Пакуль Сяргей не з’яўляўся ў фірме, але калегі з нецярпеннем чакаюць гэтага моманту і нават святочна ўпрыгожылі офіс — шарыкамі і вітальнымі плакатамі.
Каментары