«Беларусам трэба ўласны шансон»
Не ў французскім, а ў тым самым блатным разуменні, песень пра турэмныя пакуты і пра турэмную рамантыку. Піша Сяргей Будкін.
І не ў сцёбавым плане, а пра суворую рэчаіснасць. Пра тое, што Палажанку замяніла «амерыканка», пра «Ваўчыныя норы» — наш «Владзімірскі цэнтрал», пра гісторыю чалавека, які «бяжаў ад упыроў»…
Пагаварыць дастаткова з Ліхавідам, Кімам, Казаковым етс. і напісаць твор на турэмную тэматыку, які будзе блізкі яшчэ тысячы людзям, якія былі на сутках. Музыка ж павінна адлюстроўваць рэчаіснасць, ці не так?
«Тузін Гітоў» гатовы падтрымаць такую ініцыятыву.
Каментары