Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павялічыла мінімальныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца для дзяржаўных патрэбаў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай № 58 ад 19 верасня 2011 года.
Закупачныя цэны на малако павялічаны на 55%, на свініну — на 62%, на буйны рагаты скот — на 67%.
- * *
Кошт мяса і малака ў крамах залежыць ад адпускных цэнаў. Прычынай дэфіцыту мясной прадукцыі ў краіне называўся менавіта іх нізкі ўзровень, бо маленькая розніца паміж закупнымі і адпускнымі цэнамі рабіла працу мясакамбінатаў невыгаднай. Цяпер жа закупачныя цэны павялічваюцца яшчэ больш, каб свінафермы не працавалі ў мінус.
Лагічным наступным крокам выглядае павелічэнне адпускных цэнаў на мяса і малако.
Каментары