Мала хто ведае, што Ірвінг Берлін, аўтар неафіцыйнага гімна ЗША, паходзіць з Беларусі.
Ірвінг Берлін пражыў 101 год, напісаў палову поп-стандартаў і неафіцыйны амерыканскі гімн «God Bless America». Між тым ён нарадзіўся ў адной з вёсак пад Магілёвам.
Хаця тое — не факт. Спачатку Ірвінг Берлін казаў, што нарадзіўся ў Цюмені. Пасля, праз дваццаць гадоў, удакладніў, што не ў Цюмені, а ў Магілёве — а дакладней, у адной з вёсак побач з Магілёвам. Амаль адразу пасля нараджэння Ірвінга (якога тады звалі Ізраіль Бейлін) сям’я пераехала ў Талачын, а пасля ў Нью-Ёрк. Ужо ў 80-я гады ў размове з Сцівенам Спілбергам, які здымаў пра кампазітара фільм, Берлін раптам удакладніў, што дакладнае месца ягонага нараджэння — Табольск. Адзінае, што не выклікае сумневаў у жыцці Ірвіна Берліна — ранняе дзяцінства ў Талачыне.
У 1907 годзе Ірвінг Берлін упершыню вырашыў выдаць песню, наборшчыкі памыліліся ў прозвішчы кампазітара, і Бейлін стаў Берлінам.
Першы поспех маладога кампазітара — песня Alexander’s Ragtime Band, чыя мелодыя заставіла таньчыць спачатку ЗША, пасля Еўропу, а ўрэшце і Расію. Дурнаваты, па шчырасці, тэкст апынуўся ідэальным да просценькай кларнетнай мелодыі. Так у Амерыцы распачаўся культ Ірвінга Берліна.
Puttin’ On The Ritz — песня, якую спяваў Фрэд Астэр, не дае спакою музыкантам да сённяшняга дня. Яе можна пачуць і ў электроннай, і ў акапэльнай — ды ў любой апрацоўцы.
White Christmas — з усіх калядных гімнаў самы рамантычны і папулярны. Спеты кожным, хто
God Bless America — неафіцыйны гімн ЗША, які амерыканцы ведаюць не горш за «Зоркі і пасы».
Russian Lullaby — прызнана найлепшай песняй 1927 года. Кранальная калыханка для эмігрантаў з Усходу.
50 прыжыццёвых хітоў, 15 фільмаў, 1500 песняў — за 101 год Ірвін Берлін паспеў, па словах кампазітара Джэрома Керна, стаць сінонімам словазлучэння «амерыканская музыка» .
Каментары