Вары боршч. Ермакова не паляцела ў Вашынгтон, дэлегацыю ўзначаліў Харкавец
Надзея Ермакова павінна была адправіцца ў МВФ на чале беларускай дэлегацыі, але амерыканцы затрымалі ёй візу.
Прадстаўнік Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова не возьме ўдзел у гадавым сходзе МВФ і Сусветнага банка, якое пройдзе з 22 па 25 верасня ў Вашынгтоне.
Надзея Ермакова павінна была адправіцца ў Вашынгтон 21 верасня на чале беларускай дэлегацыі. Аднак 22 верасня ў прыёмнай Нацыянальнага банка БелаПАН паведамілі, што
Ермакова ў ЗША не паехала і і знаходзіцца на сваім працоўным месцы. «У яе не ўдалося»,— адзначылі ў прыёмнай, не ўдакладняючы падрабязнасцяў.
Інфармацыю аб тым, Ермакова не прыбыла ў Вашынгтон у складзе беларускай дэлегацыі пацвердзілі БелаПАН і ў мінскім прадстаўніцтве МВФ. «Спадарыня Ермакова адмяніла свой прыезд», — сказаў прадстаўнік фонду, адмовіўшыся ад каментароў.
У складзе беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон прыбылі міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які ўзначальвае дэлегацыю замест Ермаковай, і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
Па паведамленнях некаторых СМІ,
Ермаковай было адмоўлена ў атрыманні візы на ўезд у ЗША, аднак пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не атрымалася.
Надзея Ермакова ўзначальвае Нацыянальны банк з 27 ліпеня 2011 года. Аляксандр Лукашэнка прызначыў яе кіраўніком ад Беларусі ў МВФ 13 верасня. Раней кіраўнікам ад Беларусі ў МВФ быў ранейшы кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч.
Як раней паведамлялася, прэм’
Пазней стала вядома, што прычынай нявыезду Ермаковай стала затрымка амерыканцамі ў выдачы ёй візы.
«Візу выдалі, але са спазненнем», — сказаў
А многія ж падумалі, што галоўная банкірка Беларусі стаптала апошнія туфлі. Яна праславілася сваім выказваннем пра тое, што «даляры ёй не трэба». Беларуская прапаганда таксама не раз выказвалася ў духу, што асноўныя сусветныя валюты ненадзейныя. Гэта не перашкаджае беларускім уладам прасіць у МВФ даляравыя крэдыты.
Каментары