У камеры ён правёў 22 гады.
Улады амерыканскага штата Джорджыя прывялі ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Троя Дэвіса, асуджанага за забойства ў 1989 г. паліцэйскага ў горадзе Савана.
Дэвіса пакаралі смерцю шляхам увядзення яму смяротнай ін’екцыі. «Прысуд прыведзены ў выкананне, лекары канстатавалі смерць зняволенага», — паведамілі амерыканскія тэлеканалы.
Вярхоўны суд ЗША адмовіўся памілаваць Дэвіса.
Забойства адбылося ў 1989 г.
На працягу 22 гадоў адвакаты беспаспяхова спрабавалі давесці адсутнасць доказаў, якія сведчылі пра тое, што пісталет на ахоўніка накіраваў
За Дэвіса заступіліся былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр, папа Бенедыкт XVI і былы дырэктар ФБР Уільям Сешенс.
Дзясяткі людзей, што сабраліся ўчора ля турмы плакалі.
Каментары