Усяго патроху3939

Для «Крымінальнага чытва» знайшлі 500 беларускіх лаянак

Амэрыканскі бэстсэлер «Крымінальнае чытво» перакладалі ўсёй грамадой некалькі тыдняў. Пакуль мучыліся над перакладам матных выразаў, на якія так багатая стужка, знайшлі 500 арыгінальных беларускіх лаянак.

jackson (4K)

Амэрыканскі бэстсэлер «Крымінальнае чытво» перакладалі ўсёй грамадой некалькі тыдняў. Пакуль мучыліся над перакладам матных выразаў, на якія так багатая стужка, знайшлі 500 арыгінальных беларускіх лаянак. Але часам усё адно не ставала…

Вось рэжысэр Саша Памідораў гутарыць у курылцы з мовазнаўцам Пятром Садоўскім:

— Глядзіце, тут слова «bitch», а ў ангельскай гэта «с…а», «прастытутка»…

Сівы прадстаўнічы Пятро Вікенцевіч, былы дэпутат і дыплямат, папраўляе акуляры і сур'ёзна пытаецца:

— А «бл…ь» вы катэгарычна не прымаеце?

Пасьля доўгага пераліку сынонімаў на ўсіх мовах усім прыходзіцца даспадобы памяншальна-ласкальнае «с…чка».

— У фільме ж простым тэкстам кажуць «you wanted to f..ck» Марсэлас Ўолас, а мы як пераклалі? «Адвалтузіць?!» — абураецца Памідораў.

Тут нават я ня вытрымала:

— Можа, «адымець»?

— Нейкае слова расейскае, — не прынялі адмыслоўцы. — Лепш «засадзіць». Выдатнае беларускае слова!

Гэты варыянт і зацьвердзілі.

— Лаянку перакладалi доўга. Знайшлі каля 500 словаў! - распавёў Франак ВЯЧОРКА, кіраўнік творчай ініцыятывы «Беларускі Гальфстрым». — Звычайныя, размоўныя беларускія словы, але якія не ўжывалі Колас і Купала… Дарэчы, слова «пацан» пайшло зь Беларусі! А расейскі «чувак» ці «пельмень» у нас гучыць як «калдун», таксама ад назвы стравы!

yolanda (7K)

— Хай толькі якая скаціна варухнецца, і я вас у асьліны сырадой перастраляю!!!

Лявон Вольскі агучвае ейнага хлопца Рынга:

— Усiм спакойна, гэта рабунак!

У апошні момант «рабунак» мяняюць на «налёт»:

— Лепш кажы не «лавэ», а «бабло»! Што за «сотавік»? «Мабіла»! А вось гэтае слова, якое па-ангельску pussy (слэнгавая, але ласкавая назва жаночай вабноты. — Заўв. Аўтара.) па-беларуску можна назваць «пуся».

Фільм атрымаўся энэргічны, гумарны й эпатажны. Мату ў ім няма, бо няма яго і ў беларускай мове. «Крымінальнае чытво» зьбіраюцца выпусьціць на дысках і, калі будзе магчымасьць, паказаць у кінатэатрах

У музыкі Піта Паўлава (ён жа кілер Вінсэнт Вэга) сына клічуць Ян Вінсэнт:

— Жонка была на прэм'еры «Крымінальнага чытва» ў Нямеччыне і дужа ўразілася, — расказаў Піт. — Калі нарадзіўся сын, я назваў яго Ян, а яна — Вінсэнт.

pamidorau-lnk (4K)
wallacemar (4K)
varaslievic-lnk (4K)
wallacemia (5K)
butch (4K)
janukievic-dar (3K)
lance (5K)
majorcyk-dar- (4K)
Людміла Шпілеўская, актрыса

Пісьменьнік Генадзь Бураўкін:

У беларускай мове больш словаў любові!

— Мне падаеца, што мат — не беларуская зьява, а адно з запазычаньняў ад больш умелых у гэтай справе суседзяў. У нас ёсьць праклёны, словы зла і нават нянавісьці, а матаў няма. Думаю, сама душа беларускага народу яго не прымае, у нас больш словаў дабрыні, ласкі і любові.

Паводле «Комсомольская правда» в Белоруссии», Вольга Шастакова

Фота Андрэя Лянкевіча, Юліі Дарашкевіч, кадры зь фільму

Каментары39

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі6

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн1

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце3

У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А12

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу28

Часопіс Time абвясціў Трампа Чалавекам года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі6

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →