Здарэнні55

Суд над мінскімі тэрарыстамі пачнецца 15 верасня. Ён будзе адкрытым

Пасяджэнні будуць праходзіць у Доме Правасуддзя.

Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу аб выбуху ў мінскім метро 15 верасня. Судовае разбіральніцтва будзе праходзіць на адкрытым судовым пасяджэнні ў зале Дома правасуддзя ў Мінску (Сямашка, 33),
паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Так, Канавалаў Дзмітрый Генадзьевіч абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.289, ч.2 арт. 289, ч. З арт. 289, ч.2 арт. 295, ч. З арт. 295, ч.2 арт. 339, ч. З арт. 339, ч. 2 арт.218, ч.1 арт. 14 і ч. З арт.339, ч.1 арт.14 і ч.2 арт.218 КК РБ,

а Кавалёў Уладзіслаў Юр’евіч — у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.6 арт. 16 і ч. З арт. 289, ч. З арт.295, ч. З арт. 339, ч. 2 арт.339, ч.2 арт. 218, ч.2 арт. 405, ч.2 арт.406, ч.1 арт.406 КК РБ.

«Дзмітрыю Канавалаву прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні тэрарызму, што прывяло да чалавечых ахвяр, прычынення цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, іншых цяжкіх наступстваў; у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў і выбухных прыладаў, злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмыснага знішчэння і пашкоджанні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, — растлумачылі ў прэс-службе. — Уладзіслаў Кавалёў абвінавачваецца ў саўдзеле ў форме дапамогі і здзяйсненні тэрарызму, здзяйсненні злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмысным знішчэнні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў, ўкрывальніцтве асобы, якая ўчынiла асабліва цяжкае злачынства, і неданясенні аб здзейсненых асабліва цяжкіх злачынствах».

Крымінальная справа будзе разглядацца пад старшынствам першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда суддзі Аляксандра Федарцова.

Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў у 17.58 11 Красавіка 2011 года. У выніку тэракту 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Па факце выбуху была ўзбуджана крымінальная справа па ст.289 «Тэрарызм» КК Беларусі. У якасці абвінавачаных па гэтай справе праходзяць два маладых чалавека — Канавалаў і Кавалёў, абодва 1986 года нараджэння, ураджэнцы Віцебска. Аднаму з іх таксама прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.295 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК. Больш за тое, адзін з фігурантаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні выбухаў 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.-асканалых і рыхтуецца асабліва цяжкіх злачынствах».

Крымінальная справа будзе разглядацца пад старшынствам першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда суддзі Аляксандра Федарцова.

Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў у 17.58 11 Красавіка 2011 года. У выніку тэракту 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Па факце выбуху была заведзена крымінальная справа па артт.289 «Тэрарызм» КК Беларусі. У якасці абвінавачаных па гэтай справе праходзяць два маладыя чалавекі — Канавалаў і Кавалёў, абодва 1986 года нараджэння, ураджэнцы Віцебска. Аднаму з іх таксама прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.295 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК. Больш за тое, адзін з фігурантаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні выбухаў 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.

Каментары5

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →