З аднаго боку, кошт пытання не такі істотны... Піша Сяргей Зікрацкі.
Не так даўно адзін з маіх кліентаў звярнуўся па кансультацыю: падатковая інспекцыя патрабуе даплаціць сумы плацяжоў за зямлю. З яго слоў, усё законна: участак прадстаўлены рашэннем Мінгарвыканкама, заключана дамова арэнды, арэндная плата выплочваецца ў памеры, вызначаным у дамове. Ды і падатковая інспекцыя сама не так даўно праводзіла комплексную праверку і пацвердзіла правільнасць выплаты ўсіх плацяжоў. А цяпер на табе — плаці яшчэ!
Выявілася, прычына — у распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аднак пра ўсё па парадку.
У 2007 годзе Мінгарвыканкам вылучыў арганізацыі зямельны ўчастак у арэнду для абслугоўвання капітальнага будынка. Як і патрабуе заканадаўства, паміж арганізацыяй і Мінгарвыканкамам была заключана дамова арэнды.
Парадак вызначэння арэндных ставак за зямельны ўчастак быў урэгуляваны ў той час указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
Дадзены ўказ даваў права выканкамам пры заключэнні дамоваў арэнды зямельных участкаў павышаць альбо паніжаць устаноўленыя базавыя стаўкі арэнднай платы за гэтыя ўчасткі, але не больш чым у два разы. Выканкамы пры гэтым павінны былі кіравацца шэрагам абставінаў, такіх як: абцяжаранне ў выкарыстанні зямельных участкаў, сацыяльная значнасць дзейнасці арандатара, сезоннасць і г.д.
Дарэчы, Мінгарвыканкам прадастаўленым правам карыстаўся рэгулярна: вялікая колькасць арганізацый выплочвалі плацяжы на зямлю ў меншым памеры. Усё гэта афармлялася ў прадугледжаным заканадаўствам парадку: на падставе рашэння Мінгарвыканкама, прынятага ў адпаведнасці з указам № 74, уносіліся адпаведныя змены ў дамовы арэнды.
Аднак 19 траўня 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў распараджэнне № 113рп «Аб некаторых пытаннях спагнання платы за зямельныя ўчасткі ў г. Мінску». Яно адмяніла прынятыя раней рашэнні Мінгарвыканкама аб паніжэнні базавых ставак арэнднай платы за зямельныя ўчасткі.
Распараджэнне Прэзідэнта не адносіцца да нарматыўных прававых актаў, таму нідзе не публікуецца, і даведаюцца аб ім толькі тыя асобы, якіх яно тычыцца. Ды і то праз нейкі час.
Вось і мой кліент даведаўся аб гэтым распараджэнні толькі тады, калі атрымаў ліст з падатковай інспекцыі. Падатковая паведамляла, што ў сувязі з адменай названых рашэнняў Мінгарвыканкама, у дадзенай арганізацыі ўзнікла запазычанасць па арэндных плацяжах. Амаль здзекам гучала фраза аб прадстаўленай растэрміноўцы пагашэння запазычанасці — яе можна выплачваць роўнымі плацяжамі на працягу некалькіх кварталаў.
Не знайшоўшы дадзенага распараджэння ў базах нарматыўных прававых актаў, я звярнуўся да
З аднаго боку, кошт пытання не такі істотны — кліент, хутчэй за ўсё, заплаціць пару тысяч даляраў (запазычанасць, дарэчы, была зафіксаваная ў цвёрдай валюце). Для буйнога бізнэсу добрыя стасункі з дзяржаўнымі органамі даражэйшыя за гэтую суму. І бізнэсмэн нават не будзе браць пад увагу, што аб’ект нерухомасці, які стаяў на паказаным участку, даўно прададзены, а атрыманыя ад продажу дывідэнды ўжо падзелены паміж партнёрамі.
Крыўдна іншае — прыняцце падобных распараджэнняў выстаўляе бізнэс у нашай краіне зусім у нявыгадным святле перад інвестарамі.
Ва ўказаным выпадку льготы па плацяжах на зямлю былі на законнай падставе прадстаўленыя ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зафіксаваныя дакументальна.
Акрамя таго, артыкул 122 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дае Прэзідэнту права адмяняць толькі неадпаведныя рэчаіснасці рашэнні мясцовых выканкамаў.
У рэшце рэшт, нават славутая Дырэктыва Прэзідэнта № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» чорным па белым патрабуе выключыць наданне зваротнай сілы нарматыўным прававым актам, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць (хіба толькі за выключэннем тых актаў, якія змякчаюць або адмяняюць адказнасць ці іншым чынам паляпшаюць умовы такой дзейнасці).
На наступным тыдні сустракаюся з замежным бізнэсоўцам, які плануе адкрыць свой бізнэс у Беларусі. У тэлефоннай размове ён жыва цікавіўся гарантыямі, якія дзяржава дае інвестарам.
Цяпер нават і не ведаю, што яму і сказаць…
Каментары