Прызначаны наступнік Замяталіна на «Беларусьфільме», а таксама новы міністр ЖКГ
Кадравыя перастаноўкі.
Яшчэ ў снежні не падоўжылі кантракт на «Беларусьфільме» дырэктару Уладзіміру Замяталіну. Калектыў кінастудыі заступаўся за свайго дырэктара, але марна.
Кажуць, што Замяталін сапсаваў адносіны з міністрам культуры Паўлам Латушкам. І вось толькі зараз прызначаны наступнік Замяталіна на гэтай пасадзе.
Ім стаў Алег Сільвановіч, які да гэтага ўзначальваў дэпартамент па кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры.
Пры Замяталіну на «Беларусьфільме» былі знятыя знакавыя стужкі — «Ваўкі» (рэжысёр Колбышаў) і «Масакра» (рэжысёр Кудзіненка).
Палкоўнік Замяталін быў у камандзе Кебіча на выбарах 1994 года, а потым доўгі час адказваў за ідэалогію ў лукашэнкаўцаў.
З’явіўся новы міністр ЖКГ. Ім стаў Андрэй Шорац, апошні час ён працаваў намеснікам міністра, а да гэтага ўзначальваў РУП «Віцебсквоблгаз».Папярэдні міністр Белахвостаў пенсіянер, таму, відаць, новага прызначэння ўжо не будзе.
Былы
Мікалай Чырун стаў генеральным дырэктарам «Белшыны».
Каментары