Музыка

«Кальян» сыграе ў Менску ўпершыню за 13 год

Гарадзенскі гурт выступіць разам з камандай Handmade у межах праекту «Тузін. Unplugged» 20 траўня.

Пасьля пасьпяховага канцэрта «Тузін. Unplugged» інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» вырашыў працягнуць свой новы праект, каб паказаць самыя цікавыя беларускамоўныя каманды ў новай якасьці. 20 траўня ў клюбе «Графіці» свае экслюзыўныя праграмы прадставяць прыхільнікі ўрбаністычнага рэгі і джаз-року — гурт Handmade і героі гарадзенскага андэграўнду — гурт «Кальян», якія выступяць у Менску ўпершыню за 13 год.

Лідэр гурта «Кальян» Алесь Дзянісаў кажа, што ніколі не імкнуўся скарыць горад-герой Менск. Яго каманда ўжо даўно мае культавы статус у роднай Гародні і суседняй Польшчы, але ў беларускай сталіцы апошні раз выступала ажно ў 1998 годзе ў клюбе «Рэзервацыя», дзе прадставіла песьні з свайго дэбютнага электрычнага альбома «У краіне цудаў». У тым жа годзе «Кальян» перамог на фэстывалі «Басовішча», выдаў яшчэ чатыры альбомы, напісаў сваю галоўную песьню — «Радыёактыўны сьнег» і прыпыніў сваю дзейнасьць. У 2011 годзе «Кальян» вярнуўся з новым дыскам «Антыпазытыў». Адмыслова для выступа «Тузін. Unplugged» хардкор-фолк-панк гурт рыхтуе свой акустычны сэт. Уяўленьне пра іх камэрнае гучаньне можна скласьці паводле песьні «Кранштат», якая ўвайшла бонусам у іх апошні альбом. Алесь Дзянісаў кажа, што мае намер і надалей паралельна працаваць з акустычным праектам і зьбіраецца запісаць альбом на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай, якая ўжо дала на гэта згоду.

Гурт Handmade зь Менску, але таксама выступае тут рэдка. 20 траўня яны дадуць першы сур’ёзны клюбны канцэрт у сталіцы. Музыкі больш граюць у Вільні, Варшаве і на карпаратывах. Апошні раз гурт выступаў у сакавіку, на адкрыцьці буйнога гандлёвага цэнтра «Эўропа». І, як ня дзіўна, некалькі разоў наведваўся на беларускае тэлебачанне — у праграмы тэлеканала АНТ «Кухня» і «Эстрадны кактэйль». Музыкі некалі ўжо бралі удзел у «тузіноўскай» імпрэзе ў 2009 годзе. Тады каманда на чале зь Яўгенам Валошыным звалася Jab Club. Тады яны нарабілі ў чарце немалы розгалас, калі тройчы ўздымаліся на першую прыступку зь песьняй «Вуліца дым». Потым склад гурта абнавіўся, да Яўгена далучыліся такія музыкі, як гітарыст гурта Neo Андрэй Маркуц і басіст Svet Boogie Band Ціхан Золатаў. Летась ужо пад новай назвай Handmade прадставілі ў «Тузіне Гітоў» сваю новую песьню «Постмадэрнізм». Неўзабаве ў чарце будзе іх новы гіт. Для «Тузін. Unplugged» яны рыхтуюць праграму, складзеную з старых і новых кампазіцый. Граць будуць у поўным складзе: бубны, бас, акардыён і дзьве гітары. «Будзем граць экспэрымэнтальную, але нясумную музыку. Ад нас чакайце акустычна-рокавага гучаньня, экспэрыментаў з паэзіяй і элемэнтаў дыска», — кажа вакаліст Handmade.

Весьці імпрэзу будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя».

Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі».

Канцэрт пачнецца ў 19.00 20 траўня ў менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 20 000 руб. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасць месцаў абмежаваная! Тэл.для даведак: +375 29 17 999 18 / 77 999 18 / 613 95 06 / 270 11 15

Каментары

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу36

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі9

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу36

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →