Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента аналітыкі кампаніі «UFS Investment Company» Павал Васіліядзі.
Сітуацыя на валютным рынку Беларусі можа стабілізавацца цягам 3–6 месяцаў. Пра гэта, як паведамляе БелТА, заявіў дырэктар дэпартамента аналітыкі кампаніі «UFS Investment Company» Павал Васіліядзі.
На яго думку, расійскі крэдыт у аб’ёме 1 мільярда даляраў і крэдыт на 2 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС дапамогуць нармалізаваць агульнае становішча.
Тым часам спецыяліст адзначыў неабходнасць правядзення ў краіне дэвальвацыі: «
Дэвальвацыя ў межах 20% будзе карыснай і выраўняе плацёжны баланс Беларусі».
У сваю чаргу прадстаўнікі Нацыянальнага банка Беларусі заявілі, што ўсе атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку золатавалютных рэзерваў і ні пра якое «насычэнне абменнікаў», як было заяўлена раней, гаворка не ідзе.
Каментары