Грамадства1212

Лайфньюс: Спецслужбы некалькі гадоў сачылі за сям'ёй падазраванага ў тэракце

КДБ заявіў, што не будзе каментаваць гэтую інфармацыю.

КДБ Беларусі не будзе каментаваць інфармацыю аб тым, што спецслужбы некалькі гадоў сачылі за сям’ёй аднаго з падазроных у тэракце ў мінскім метро.

Пра гэта заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч.

Пра тое, што сям’я аднаго з падазроных у апошнія некалькі гадоў знаходзілася пад пастаянным кантролем спецслужб (іх падазравалі ў вырабе бомб), паведаміла расійскае інтэрнэт-выданне Life News.

Як расказала Life News крыніца ў праваахоўных органах Беларусі,

у супрацоўнікаў КДБ «было вялікае дасье».
Яго сабралі яшчэ пасля выбуху ў Мінску ў 2008 годзе. Тады бацьку падазронага западозрылі ў дачыненні да тэракта. Увагу прыцягнуў і яго сын. Малады чалавек трапіў у групу рызыкі праз сваю схільнасць да хіміі і ўменне майстраваць выбуховыя пакеты.

Сілавікі ведалі пра тое, што юнак амаль увесь вольны час траціў на выраб піратэхнікі і эксперыменты з выбуховымі рэчывамі. Але чамусьці яму ніхто не перашкаджаў.

Паводле звестак крыніцы, падазроны ў тэракце на ўліку ў міліцыі ніколі не знаходзіўся. «За ім пастаянна прыглядалі, гэта так. Мабыць, яго проста на час выпусцілі з віду, і ён паспеў рэалізаваць сваю задуму, — паведаміла крыніца выданню. — Як толькі эксперты, якія працавалі на месцы тэракта ў мінскім метро, устанавілі, што самаробная выбуховая прылада была начынена арматурай і мела гадзіннікавы механізм, супрацоўнікі КДБ адразу ўспомнілі пра сям’ю з Віцебска: сына-хіміка і бацьку-гадзіннікара».

«Спецслужбы спрацавалі вельмі аператыўна, — сказала крыніца, блізкая да следства. — Прагледзеўшы відэа з камер назірання, яны ўзнялі дасье на ўсіх, хто мог вырабіць падобную выбуховую прыладу».

Каментары12

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»3

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 2

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»3

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Галоўнае
Усе навіны →