Андрэй Расінскі. Кадры

Прыватная ўласнасць эгаізму

«Прыватная ўласнасць» — фестывальная сямейная драма з Ізабэль Юпэр пра сямейныя цяжкасці.

Прыватная ўласнасць (Nue propriété)

Бельгія — Люксембург — Францыя, 2006, каляровы, 95 хв.

Рэжысёр: Яхім Лафос

Ролі выконваюць: Ізабэль Юпэр, Жэрэмі Рэн’е, Янік Рэн’е, Крыс Купенс, Патрык Дэкамп

Жанр: Драма

Прэміі: Намінацыя на «Залатога ільва» Венецыянскага кінафэсту

Адзнака: 4,5 (з 10)

Разведзеная Паскаль жыве ў вялікім доме з двума сынамі-пераросткамі. Бацька адкупаецца ад сыноў, маці збіраецца сысці з палюбоўнікам і прадаць дом, а сыны кпяць з уласнае маці. У раскіданым сямейным гняздзе выспявае трагедыя…

Карціна Яхіма Лафоса — нуднаватая фестывальная драма пра эгаізм, інфантыльнасць і заняпад сям’і. Глыбокадумна-доўгія планы, чвяканне падчас сямейных сняданкаў, вострыя сцэны, пакінутыя за кадрам, няспешна распавядаюць пра пабытовае сямейнае пекла.

У гэтым пекле ніхто нікога не чуе, кожны сам за сябе, а замест любові — матэрыяльная залежнасць. Фільм пазбягае сатыры, хаця французскае кіно на сатыру багатае, а сама стужка дае нагоду для гэтага. Фільм стрымана-сур’ёзны, амаль аскетычны, а Ізабэль Юпэр у галоўнае ролі мае непазнавальна-сцёрты твар. Карціна ўрачыста намякае на вядомую біблейскую трагедыю з кнігі Быцця, але гэта не ратуе фільм ад банальнасці.

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →