Тацяна Рынейская была адабраная з 75 тысяч прэтэндэнтаў на ўдзел у рэклямнай кампаніі брэнду Benetton, але брытанскі кансулят двойчы адмовіў ёй ў візе.
Беларуская мадэлька Таццяна Рынейская была адабраная з 75 тысяч прэтэндэнтаў на ўдзел у рэкламнай кампаніі брэнду Benetton, але не змагла вылецець у Лондан, бо брытанскі кансулят двойчы адмовіў ёй ў візе.
Брытанцы засумняваліся ў тым, што незамужняя
Сусветны брэнд моднай вопраткі Benetton другі год запар ладзіць кастынг мадэляў для новых калекцый у Сеціве. У гэтым годзе на конкурс падалі заяўкі каля 75 тысячаў удзельнікаў. Нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе Таццяна не прайшла ў лік пераможцаў, яна наважылася браць удзел у адборы наноў. І вось 12 дзён таму Таццяна Рынейская даведалася, што трапіла ў спіс 12 мадэляў, што будуць запрошаныя на здымкі для рэкламнай кампаніі Benetton у Лондан.
У гэты час Таццяна знаходзілася ў Парыжы. Аднак там атрымаць візу не атрымалася: у брытанскай амбасадзе сказалі, што трэба ляцець у Мінск і звяртацца ў мясцовы кансулят. Але і на радзіме брытанскую візу аказалася атрымаць ня так проста:
«Галоўная прычына — маё незамужжа, сканчэнне вучобы і страх супрацоўнікаў амбасады, што я не вярнуся мяне на радзіму праз шэсць запланаваных дзён», — пісала ў сваім блогу Таццяна.
«Я не здаюся. Benetton дазваляе вылецець на дзень пазней. За выходныя збіраю разнастайныя дакументы, лісты дызайнераў, што я буду ўдзельнічаць у паказах у красавіку, […] лісты ад СМІ ішмат-шмат іншага, што на 100% пацвярджае чысціню маіх намераў. […] Учора падавалася ізноў. Слёзна прасіла разгледзець як мага хутчэй, бо5-га крайні тэрмін вылету. Сённяшняя раніца. Пішу, тэлефаную, прашу разгледзець да абеду. Запрашаюць у амбасаду. І зноў адмова! О, Богі!»
«Як такое магчыма? Такая магчымасць чалавеку даецца раз у жыцці, і яна прайшла міма мяне. Ком у горле, і ад крыўды хочацца лезці на сцяну. Дэмакратычная ў нас краіна, ці не праўда», — рэзюмуе Таццяна.
Таццяна з тых людзей, пра якіх кажуць «зрабіла сябе сама». Нарадзіўшыся ў Светлагорску, яна здолела ў 20 гадоў атрымаць тытул «Міс фота» на конкурсе «Міс
У каментарах да свайго допісу ў блогу Таццяна таксама дадае, што ўсё часцей думае над тым, каб «бегчы адсюль».
Каментары