Прайшоў другі тур чэмпіяната Беларусі па футболе.
Цэнтральным паядынкам другога тура чэмпіяната Беларусі па футболе можна смела называць сталічнае дэрбі. «Мінск» прымаў «Дынама».Хаця гаспадарамі «Мінск» быў чыста намінальна, бо гульня праходзіла на стадыёне «Дынама».
На жаль, матч не атрымаўся занадта відовішчным. З вялікай колькасцю прыгожых момантаў і галоў. Віной таму можа быць і не лепшае поле.
«Дынама» мела невялікую тэрытарыяльную перавагу. Але гэтага было мала — 0:0.
Барысаўскі БАТЭ з вялізнымі цяжкасцямі змог справіцца з наваполацкім «Нафтанам» — 1:0. Пераможны гол за шэсць хвілін да фінальнага свістка забіў «новы беларус» Рэнан Брэсан.
Першую перамогу пасля вяртання ў вышэйшую лігу атрымаў «Гомель».Прычым, выйгрыш апынуўся валявым. Магілёўскі «Дняпро» адкрыў лік ужо на першай хвіліне намаганнямі легіянера Грыгарана. Але потым за справу ўзяўся Стасевіч. Спачатку ён сам забіў са штрафнога, а потым дапамог адзначыцца Дзмітрыю Платонаву — 2:1.
Вельмі важную перамогу ў Гродна атрымаў салігорскі «Шахцёр». У «гарнякоў» была серыя з трох паразаў запар. Яе спыніў Павел Сітко на
Астатнія матчы тура прынеслі наступныя вынікі: «Дынама» (Брэст) — «Белшына» — 1:1, «Віцебск» —
Пасля двух тураў у турнірнай табліцы ўтварылася цікавая сітуацыя:
«Дынама» (Брэст), «Дынама» (Мінск), «Мінск», «Гомель», БАТЭ,«Тарпеда-БЕЛАЗ» — па 4 пункты, «Шахцёр» — 3, «Нафтан», «Нёман», «Белшына», «Віцебск» — па 1, «Дняпро» — 0.
Каментары