Эканоміка66

Золатавалютныя рэзервы ўпалі ўсяго на $262,3 мільёна?

Статыстыка Нацбанка выклікае недавер.

Нацыянальны банк Беларусі агучыў папярэднія лічбы аб’ёму золатавалютных рэзерваў Беларусі на 1 красавіка. Згодна з пададзенай інфармацыяй, рэзервы ў вызначэнні МВФ зменшыліся на $262,3 мільёна і апусціліся да паказчыку $3761,3 мільёна.

Асноўнай прычынай зніжэння аб’ёму золатавалютных рэзерваў у сакавіку Нацбанк небеспадстаўна называе высокі попыт на замежную валюту з боку насельніцтва.

За мінулы месяц чыстая купля насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала $768,1 мільёна.
Гэта розніца паміж купляй і продажам.

У выніку атрымліваецца дзіўная розніца ў паўмільярды (паміж $768 мільёнамі прададзенай валюты і падзеннем рэзерваў усяго на $262 мільёны). Як яе кампенсаваў Нацбанк? За апошні месяц было заяўлена хіба што толькі пра выдзяленне Беларусі крэдыту памерам $400 мільёнаў на рамонт дарог. Але гэтыя грошы яшчэ не былі атрыманыя. Новых еўрабондаў таксама размешчана не было… Тады рытарычнае пытанне —

адкуль узятая статыстыка?

У найбліжэйшы час Нацбанк дадаткова паведаміць пра аб’ём золатавалютных рэзерваў у замежнай валюце. Арыенціровачна яны складуць усяго каля мільярда даляраў. Гэта стане найгоршым паказчыкам за апошнія чатыры гады.

Што да агульнага памеру рэзерваў, то гэта найгоршы вынік з кастрычніка 2009 года.

Варта адзначыць, што ўзровень золатавалютных запасаў у Беларусі ў прапорцыі да ВУП застаецца адным з найніжэйшых у Еўропе. Ён вышэйшы нават у беднай Малдове.

Валютныя запасы — гэта свайго роду падушка бяспекі для эканомікі. МВФ рэкамендуе, каб яны складалі не менш за вартасць 3-месячнага аб’ёму імпарту краіны. Між тым беларускія рэзервы скурчыліся да памеру месячнага аб'ёму імпарту з невялікім. Напрыклад, у студзені імпарт склаў $2471,2 мільёна.

Каментары6

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →