І склаў на 1 сакавіка каля 10,6 млрд даляраў. Зацверджаны ліміт дзярждоўгу складае 11 млрд даляраў.
Міністэрства фінансаў Беларусі распаўсюдзіла паведамленне, што замежны дзяржаўны доўг краіны наблізіўся да ўзроўню ліміту і склаў на 1 сакавіка каля 10,6 млрд даляраў. Зацверджаны ліміт дзярждоўгу складае 11 млрд даляраў.
Паведамленне Мінфіна цытуе
«Замежны дзяржаўны доўг Беларусі за лютым 2011 года павялічыўся на 0,9% і на 1 сакавіка быў на ўзроўні 32103,9 мільярда беларускіх рублёў (каля 10,6 мільярда даляраў)», — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.
Пры гэтым запазычанасць, гарантаваная ўрадам, складае 2,3% усяго вонкавага абавязку. Гэты паказчык за люты павялічыўся на 13,9%. Доўг цэнтральнага ўрада складае 97,7%, прычым уся запазычанасць сфарміравана доўгатэрміновымі пазыкамі.
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі за люты 2011 году павялічыўся на 4,3% і склаў на пачатак сакавіка 9,707 трыльёна беларускіх рублёў (каля 3,2 мільярда даляраў).
Раней Беларусь звярнулася да ўрада РФ па крэдыт памерам 1 мільярд даляраў і да антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па крэдыт памерам 2 мільярды даляраў.
Нацбанк Беларусі чакае атрыманьня крэдыту ў красавіку сёлета.
Каментары