Меркаванні6363

Расійская «Камсамолка»: Сілам Кадафі дапамагаюць сотні беларускіх ваенных дарадцаў

Беларускае МЗС: поўная няпраўда. Або жоўтая прэса зарабляе на легкавернасці, або гэта акцыя па дыскрэдытацыі Беларусі.

Выданне сцвярджае, што яго журналіст размаўляў з адным з беларускіх «наёмнікаў». Той усё яшчэ знаходзіцца ў Лівіі, з ім звязваліся праз тэлефон з лівійскім нумарам. Беларускае МЗС: або жоўтая прэса зарабляе на легкавернасці, або акцыя па дыскрэдытацыі Беларусі.

Афіцэр пацвердзіў, што завербаваўся па кантракце, але прыватна, не па лініі беларускага Мінабароны. Зарабляе ён каля 3000 даляраў за месяц.

Са словаў Міхаіла, як ён прадставіўся, у Лівіі некалькі соцень вайсковых спецыялістаў з Беларусі. Ён расказаў, што дарадцы не бяруць удзелу ў баявых дзеяннях супраць паўстанцаў, але ўвесь час знаходзяцца на баявых пазіцыях.

Да пачатку паўстання ў Лівіі беларускія спецыялісты займаліся эксплуатацыяй вайсковай тэхнікі, выконвалі абавязкі дарадцаў камандзіраў лівійскіх вайсковых частак. У прыватнасці, паводле звестак газеты, у Лівіі працавала шмат афіцэраў вайсковага спецназа, дыслакаванага ў Мар'інай Горцы пад Мінскам. Усе яны заключалі індывідуальныя кантракты з лівійскімі ўладамі.

Частка з іх, у асноўным высокапастаўленыя вайскоўцы, былі эвакуяваныя з Лівіі на самалётах ў Менск. Пра гэта «Комсомольской правде» афіцыйна паведаміў дарадца амбасады Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка. Ён жа сказаў, што не ведае дакладнай колькасці грамадзян Беларусі, якія засталіся ў Лівіі. Верагодна, што сярод іх ёсць і вайсковыя спецыялісты, дадае ў гэтым месцы расійскае выданне.

У Лівіі працавалі таксама шматлікія беларускія дактары, лётчыкі, нафтавікі. Заробкі ў багатай на нафту Лівіі нашмат вышэйшыя за беларускія.

Пакуль не было інфармацыі, што нехта з грамадзян Беларусі загінуў там.
Як вядома, у сярэдзіне лютага ў Лівіі ўспыхнула народнае паўстанне супраць дыктатара Кадафі, якія кіруе краінай ужо 42 гады. У сярэдзіне сакавіка ААН дазволіла ваеннае ўмяшальніцтва міжнароднай супольнасці Лівіі. Гэта адбылося пасля таго, як Кадафі абрынуў на паўстанцаў шквал агню.

Расійская газета сцвярджае, што ў Лівіі расійскіх і ўкраінскіх дарадцаў цяпер няма, працуюць толькі беларусы. Аднак яна не прыводзіць ніякіх дакументальных пацверджанняў сваім словам.

Лівія аддаўна рабіла стаўку на замежных вайсковых дарадцаў для ўзмацнення сваіх узброеных сілаў. Пра супрацу СССР з Кадафі падрабязна расказаў былы начальнік упраўлення замежнага супрацоўніцтва генштаба Узброеных сілаў Расіі генерал-лейтэнант Леанід Івашоў.

У Германіі нядаўна разгарэўся скандал, бо стала вядома, што каля трыццаці афіцэраў спецназа трэніравалі лівійскіх калег у 2006—2007 гадах.
Яны паквапіліся на занябесныя заробкі і ездзілі ў лівійскія камандзіроўкі, не ставячы ў вядомасць сваё начальства.

На думку Леаніда Івашова, Кадафі адмыслова супрацоўнічаў з рознымі краінамі, каб не складаць яек у адзін кошык. Івашоў невысока ацэньвае баяздольнасць лівійскай арміі. На ягоную думку, як структура войска, так і формы яго падрыхтоўкі выбіраліся такім чынам, каб не існавала магчымасці ўзнікнення моцнай апазіцыі Кадафі ў войску, каб войска заставалася нескаардынаваным і падзеленым.

Пазней у сераду прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у рэзкіх выразах абверг публікацыю «Камсамолкі». «Вайсковых спецыялістаў у Лівіі няма і быць не можа. Наіўна меркаваць іншае, — сказаў ён. — Гутарка з супрацоўнікам пасольства Беларусі ў Лівіі цалкам сфальсіфікавана. Гэты, з дазволу сказаць, журналіст, адсутнасць прафесійнай этыкі якога відавочная, тэлефанаваў у амбасаду з пытаннямі аб беларускіх медыках, што ад'язджалі, — патлумачыў Савіных. — З'яўленне такога артыкула можна разглядаць як жаданне жоўтай прэсы зарабіць на легкавернасці чытачоў. Альбо мы сутыкнуліся з чарговай акцыяй па дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».

Каментары63

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання20

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання20

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →