Папулярная платформа для блогаў атакаваная трэці раз за апошні месяц.
У ноч з 5 на 6 красавіка «Жывы Журнал» перастаў працаваць трэці раз з пачатку месяца.Праблемы з доступам да ЖЖ пачалі ўзнікаць яшчэ 24 сакавіка, аднак цалкам закрыць сайт для карыстальнікаў хакеры змаглі толькі 30 сакавіка.
Адміністрацыя Livejournal, не канкрэтызуе, хто менавіта з карыстальнікаў ЖЖ стаў аб’ектам
Механізмы
Сайт папросту не спраўляецца з колькасцю такіх віртуальных наведвальнікаў і запытаў, якія яны робяць.
Акрамя блога Аляксея Навальнага і самога Антона Носіка, хакеры атакавалі старонкі Арцемія Лебедзева, Сяргея Лук’яненкі, Дзмітрыя Чарнышова, Міхаіла Задорнава і іншых.
Сённяшняя начная атака адбылася нягледзячы на заяву адміністрацыі LiveJournal аб магчымасці звароту ў праваахоўныя органы з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце хакерскіх нападаў на ЖЖ.
Блакаванне ЖЖ адбілася і на беларускіх карыстальніках. Аўтарытэт сэрвісу, які і без гэтага моцна знізіўся за апошнія гады, зараз увогуле ледзь трымаецца. Вялікая колькасць карыстальнікаў ужо заявіла аб жаданні перайсці ў сацыяльныя сеткі і іншыя сэрвісы блогаў.
Каментары