Андрэй Расінскі. Кадры

Фальшывая праўда пра Чырвоны каптурок

«Чырвоны каптурок» — гатычна-гламурная страшная меладрама па матывах вядомай казкі. У галоўных ролях — Аманда Сэйфрыд і Гары Олдмэн.

Чырвоны каптурок (Red Riding Hood)


ЗША — Канада, 2011, каляровы, 100хв.

Рэжысёр: Кэтрын Гардвік

Ролі выконваюць: Аманда Сэйфрыд, Гэры Олдмэн, Шайло Фэрнандэз, Макс Айранс, Білі Бёрк, Вірджынія Мэдсэн, Джулі Крысці, Лукас Гаас

Жанр: Гатычна-гламурная страшная меладрама па матывах казкі Шарля Перо

Адзнака: 5 (з 10)

Валерыя — дзяўчына ў чырвоным плашчы — закаханая ў дрывасека Пітэра, але матуля прагне выдаць яе за багацейшага Генры. Калі дзяўчына вырашае ўцячы з каханым, у вёсцы пачынаюцца забойствы. Пярэварацень — нехта блізкі да Чырвонага каптурка.

Стужка Кэтрын Гардвік — эклектычная мяшанка з казак, готыкі, дэтэктываў і меладрамных пакутаў.

Чырвоны каптурок Аманда Сэйфрыд — галоўная пажада пярэваратня — гераіня непераканаўчага любоўнага трохкутніка. Імпэтны Гары Олдмэн — паляўнічы на ведзьмаў і ваўкалакаў — аўдавелы біскуп (!) са срэбнымі пазногцямі й заблукалым жалезным сланом у катавальнай калекцыі. А бабуля Джулія Крысці здзіўляе свежым макіяжам, хаця жыве на лясной паляне.

Лес у карціне — цукерна-кардонавы, снег — саладжава-белы, а слынны чырвоны плашчык выглядае абноўкай з моднай калекцыі.

Казачка пра Чырвоны каптурок (ад якой мала што засталося) прасякнутая гламурным патасам і слязлівымі ўздыхамі «Прыцемкаў».
Пераемнасць з папулярнай дзявочай сагай узмацняе і тамашні акцёр Білі Бёрк.

Але, нягледзячы на такую спадчыну, дэтэктыўная інтрыга ў фільме няблага закручаная. І не варта чакаць казкі.

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →