Андрэй Расінскі. Кадры11

Тайна каралеўскай улады

Оскараўскі фільм «Кароль гаворыць!» з Колінам Фёртам і Джэфры Рашам

«Кароль гаворыць!» (The King’s Speech)


Вялікабрытанія — ЗША — Аўстралія, 2010, каляровы, 118 хв.

Рэжысёр: Том Гупэр

Ролі выконваюць: Колін Фёрт, Джэфры Раш, Гелэна Бонэм-Картэр, Дэрэк Якабі, Робэрт Портэл, Роджэр Гэманд

Жанр: Гісторыка-біяграфічная драма па сцэнару Дэйвіда Сэйдлера

Прызы: «Оскар» за лепшы фільм, лепшую рэжысуру, лепшага галоўнага акцёра, лепшы сцэнар

Адзнака: 7 (з 10)

Прынц Альберт заікаецца, і яму цяжка выконваць свае прадстаўнічыя абавязкі. Лекары не дапамагаюць. Прынц звяртаецца да лагапеда Лаянэла Лога, у якога свае неартадаксальныя метады. Але сітуацыя ўскладняецца: неўзабаве Альберт мусіць стаць каралём.

Карціна Тома Гупэра — стрыманы біяграфічны фільм. У стужцы няма дзікіх скандалаў і трызненняў, няма абавязковых псіхааналітычных корпанняў, празмернага пафасу і залімітнай меладраматычнай раскошы.

Фільм — гісторыя каралеўскага сяброўства, разыграная Колінам Фёртам і Джэфры Рашам. Абодвум акторам няма патрэбы выкарыстоўваць танныя эфекты, шакаваць публіку й корпацца ў бруднай бялізне (хаця ў Джэфры Раша ёсць досвед маркіза дэ Сада).

Амерыканскі фільм распавядае пра тайну каралеўскай улады. Брытанскія каралі царуюць, але не кіруюць, нават тэксты, якія яны прамаўляюць — чужыя. Але ёсць каралеўскі голас. На пачатку карціны гэты голас збіваецца, дрыжыць, заікаецца. Напрыканцы — ён загучыць гучна й ясна. Паміж гэтымі падзеямі — старанная праца, цяжкія абавязкі — і сяброўства.

Жыве кароль!

Каментары1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →