Інцыдэнт здарыўся ў Міхайлаўскім скверы Мінска — традыцыйным месцы раздачы ежы беспрытульнікам.
Інцыдэнт здарыўся ў Міхайлаўскім скверы — традыцыйным месцы раздачы ежы беспрытульнікам.
12 сакавіка ў Мінску ў Міхайлаўскім скверы супрацоўнікі міліцыі ў форме, а таксама асобы ў цывільным сарвалі бясплатную раздачу ежы беспрытульным, якую традыцыйна ў гэтым месцы ладзяць удзельнікі ініцыятывы «Ежа замест бомбаў». Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі ўдзельнікаў ініцыятывы пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, запатрабавалі дакументы для праверкі, а таксама здымалі прысутных на відэа.
У выніку ніхто не быў затрыманы, але раздача ежы беспрытульным была сарваная. Мінская міліцыя не першы раз зрывае акцыі ініцыятывы «Ежа замест бомбаў».
Ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» («Food not bombs») дзейнічае па ўсім свеце. Яе прыхільнікі на ўласныя сродкі набываюць вегетарыянскую ежу і раздаюць яе бедным. У Мінску сябры ініцыятывы збіраюцца ў Міхайлаўскім скверы па суботах.
Каментары