Пад размяшчэнне такога аб’екта ў раёне Шабаноў зарэзерваваная пляцоўка.
«Пакуль казаць пра тое, калі з’явіцца новы чыгуначны вакзал, рана. Гэта толькі ідэя, і для яе рэалізацыі ў праекце схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Мінскага раёна зарэзерваваная тэрыторыя, каб, калі надыдзе час рэалізацыі праекту, не сутыкнуцца з вялікімі капітальнымі ўкладаннямі, звязанымі са зносам аб’ектаў, іх перадачай», — сказаў намеснік дырэктара «БелНДІП горадабудаўніцтва» Дзмітрый Семянкевіч.
Таксама на схеме пракладзеная высакахуткасная чыгуначная лінія, якая звяжа Мінск і Маскву — такі праект плануюць рэалізаваць чыгункі Беларусі і Расіі. Траса будзе пачынацца менавіта з Мінскага раёна (у зоне Шабаны). У будучыні да новага вакзала будзе прадоўжаная лінія метро.
Акрамя таго, мяркуецца будаўніцтва першай гарадской электрычкі (да Ждановічаў), хуткаснай трамвайнай лініі да Лагойска (яна пройдзе праз Бараўляны, Лясное, Астрашыцкі Гарадок, аздараўленчыя комплексы «Сілічы», «Лагойск» і іншыя), абыходнай чыгуначнай лініі для пропуску таварных саставаў са стварэннем сартавальнай станцыі.
Каментары