Улада22

Еўрапарламент асудзіў прымяненне ў Беларусі катаванняў

Еўрапарламент 10 сакавіка на сесіі ў Страсбургу прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прымяненне катаванняў у дачыненні да затрыманых па справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску.

Рэзалюцыя асуджае непавагу беларускімі ўладамі фундаментальных правоў на свабоду сходаў і меркаванняў і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых па палітычных матывах.

Дакумент таксама рашуча асуджае прымяненне катаванняў у дачыненні да зняволеных як форму жорсткага абыходжання, забароненую міжнародным заканадаўствам і абсалютна непрымальную для еўрапейскай краіны і бліжэйшага суседа ЕС.

Рэзалюцыя асуджае прыгаворы, вынесеныя маладзёжным актывістам апазіцыі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, як «скандальнае і сур’ёзнае парушэнне іх палітычных і грамадзянскіх правоў і скандальнае парушэнне міжнародных канвенцый, удзельнікам якіх з’яўляецца Беларусь».

Еўрадэпутаты таксама выступілі з асуджэннем створанай у краіне «атмасферы страху, рэпрэсій і пераследу грамадзянскай супольнасці і СМІ», якая выяўляецца ў правядзенні вобыскаў у рэдакцыях і кватэрах журналістаў і грамадскіх арганізацый, выключэннямі з ВНУ і звальненнямі з працы, і заклікалі ўлады стварыць умовы для свабоднага выказвання меркаванняў і свабоды СМІ ў Беларусі.

Рэзалюцыя таксама заклікае ўлады Беларусі забяспечыць вяршэнства закона, міжнародных канвенцый і нацыянальнага заканадаўства, каб гарантаваць належныя ўмовы ўтрымання ў турмах зняволеных і магчымасць іх сустрэч са сваякамі, адвакатамі і медыцынскім персаналам. Дэпутаты таксама патрабуюць спыніць пераслед палітычных апанентаў, праваабаронцаў і незалежных СМІ.

У дакуменце асуджаецца рашэнне аб ануляванні ліцэнзій тых юрыстаў, якія працавалі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску, у прыватнасці адвакатаў Алега Агеева, Паўла Сапелкі, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Толсціка і Тамары Гараевай, і ўтрымоўваецца заклік да калегіі адмяніць гэтыя рашэнні.

Еўрадэпутаты таксама асудзілі рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб выключэнне са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці Аляксандра Пыльчанкі за выказаную ім заклапочанасць з нагоды рашэння Міністэрства юстыцыі аб адкліканні ліцэнзій у адвакатаў. У рэзалюцыі адзначаецца, што гэта рашэнне неабгрунтаванае і сведчыць аб рэальнай пагрозе незалежнасці адвакатуры ў цэлым і кожнага адваката паасобку.

Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады правесці ўсебаковае і бесстаронняе расследаванне ўсіх выпадкаў катаванняў палітычных зняволеных і пакараць усіх асоб, хто меў да гэтага дачыненне.

Еўрапарламент таксама заклікае беларускія ўлады перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах і прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднай канвенцыяй аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да Еўрапейскага савета, Еўракамісіі, высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі, да ўсіх партнёраў Еўрасаюза пашырыць абмежавальныя меры, якія будуць распаўсюджвацца на пракурораў, суддзяў і супрацоўнікаў КДБ, якія ўцягнутыя ў рэпрэсіі і маюць дачыненне да парушэнняў праў чалавека ў Беларусі. Акрамя таго, Еўрапарламент лічыць, што Савет ЕС павінен разгледзець магчымасць увядзення кропкавых эканамічных санкцый у дачыненні да дзяржаўных беларускіх прадпрыемстваў.

Еўрадэпутаты таксама нагадваюць, што пакуль беларускія ўлады не зробяць захадаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, працэс збліжэння ЕС і Беларусі будзе прыпынены, у тым ліку і ў межах праграмы «Усходняе партнёрства». У той жа час, мяркуюць яны, ЕС павінен узмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку шляхам спрашчэння візавага рэжыму.

Каментары2

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»11

Трэнеры «Магілёва» апранулі на матч вышыванкі16

Крамлёўскі дэмограф заявіў аб анамальнай мужчынскай звышсмяротнасці ў Расіі12

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў32

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Галоўнае
Усе навіны →