«Калі будзе прапанавана цана, ад якой будзе немагчыма адмовіцца, то дзяржава прыме станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — паведаміў 11 сакавіка напрэс-канферэнцыі ў Мінску міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
Паводле яго слоў, набыццём долі дзяржавы ў гэтай кампаніі зацікавілася расійскае ААТ «МТС». Аднак цікавасць гэта «не падмацавана жаданнем плаціць за долю дзяржавы ў беларускім аператары сувязі грашовыя сродкі ў той суме, у якую ацэньвае яе ўрад Беларусі».
Панцялей таксама заявіў, што зараз урад займаецца вырашэннем праблемы высокіх цэн на роўмінг. Пры гэтым ён заўважыў, што стацыянарная і бесправадная міжнародная сувязь была дарагой заўсёды.
Цэны на роўмінг залежаць ад кошту паслуг замежнага аператара, а таксама расцэнак нацыянальнага аператара сувязі «Белтэлекам» і тарыфаў беларускіх мабільных аператараў, сказаў Панцялей. «Паўплываць на тарыфы „Белтэлекама“ мы можам без
Паводле слоў міністра, урад не мае магчымасці рэгуляваць тарыфную палітыку мабільных аператараў. «Праўда, над гэтай тэмай мы сёння працуем з прадстаўнікамі аператараў сувязі і плануем вырашыць праблему «, — дадаў ён.
Панцялей паведаміў, што конкурс на права атрымання радыёчастот для аказання паслуг па тэхналогіі LTE — тэхналогіі мабільнай сувязі новага пакалення — будзе праведзены на звычайных умовах.
«Гэта і плата за выдзяленне радыёчастот, і тэрміны рэалізацыі праектаў, і магчымасці аказання новых паслуг», — сказаў кіраўнік Мінсувязі.
Цікавасць да магчымасці атрымання радыёчастот для аказання паслуг па тэхналогіі LTE выказваюць тры буйныя мабільныя аператары Беларусі, але пакуль толькі ЗАТ «БеСТ» праводзіць тэставанне LTE ў Беларусі. Для масавага ўкаранення гэтай тэхналогіі пакуль недастаткова неабходнага тэрмінальнага абсталявання, адзначыў міністр.
У сувязі з гэтым Панцялей сумняваецца, што ў найбліжэйшыя
Каментары